Перайсьці да зьместу

Марыя Шаўчонак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Шаўчонак
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы М. Аляксеева
Нарадзілася 11 траўня 1944(1944-05-11) (80 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка

Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак (11 траўня 1944, Новы Востраў, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларуская паэтка.

Нарадзілася 11 траўня 1944 году ў в. Новы Востраў Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1965 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Настаўнічала ў Ракавіцкай сярэдняй школе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У 1966—1978 гадох працавала ў шчучынскай раённай газэце «Савецкая вёска». З 1978 году працавала старшым рэдактарам аддзелу прапаганды Гарадзенскай студыі тэлебачаньня. Жыве ў Горадні.

Першы верш надрукавала ў 1954 годзе ў газэце «Піянер Беларусі». Аўтар зборнікаў паэзіі «Белая ластаўка» (1971) і «Сьвята зямлі» (1976), «Бацькоўскае імя» (1981), «Раса-расінка» (1985).

На словы яе вершаў напісаныя песьні кампазытарамі Л. Захлеўным, Г. Вагнэрам, І. Кузняцовым[1].

  • Бацькоўскае імя: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1981. – 62 с.
  • Белая ластаўка: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1971. – 75 с.
  • Раса-расінка: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1985. – 70 с.
  • Святая зямлі: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1976. – 80 с.
  • Нябесны знак: альманах / укладальнік М.С. Шаўчонак. Слонім, ГАУПП “Слонімскі друк”, 2003. 128 с.
  • Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мінск, 1987. Т. 5. – С. 562.
  • Марыя Шаўчонак // Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі даведнік. – Мінск, 1981. – С. 374.
  • Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна // Пісьменнікі Магілёўшчыны: бібліяграфічны паказальнік. – Магілёў, 1993. – С. 236.
  • Марыя Шаўчонак // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна. – Мінск, 1995. – С. 440.
  • Марціновіч А. “Я адкажу”, “Зямная”: Творчасць М. Шаўчонак // Работніца і сялянка. – 1981. № 10. – С. 20—21.
  • Петкевіч А. Одухотворенность: [творчество М. Шевченок] // Гродненская правда. – 1986. 9 января.
  • Марыі Шаўчонак – 50 // ЛіМ. 1994. № 20. – С. 12.