Перайсьці да зьместу

Валянцін Блакіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянцін Блакіт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1938(1938-10-07)
Памёр 7 сьнежня 2007(2007-12-07) (69 гадоў)
Пахаваны

Валянцін Блакіт (сапр.: Валянцін Уладзімеравіч Болтач; 7 кастрычніка 1938, в. Вострава, Шчучынскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 7 сьнежня 2007) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1938 году ў в. Вострава Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва ў сялянскай сям’і. У 1966 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

З 1956 году працаваў літаратурным супрацоўнікам рэдакцыі шчучынскай раённай газэты «Чырвоны сцяг», потым у жалудоцкай раённай газэце «За Радзіму» і ў міжраённай газэце «Савецкая вёска». У 1963—1967 гадох — адказны сакратар воранаўскай раённай газэты «Ленинское знамя», у 1967—1968 гадох — уласны карэспандэнт абласной газэты «Гродненская правда».

З 1968 году — загадчык сэктару друку, радыё і тэлебачаньня, у 1971—1972 і 1974—1978 гадох — намесьнік загадчыка аддзелу прапаганды і агітацыі Гарадзенскага абласнога камітэту Камуністычнай партыі Беларусі. У 1972—1974 гадох вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе ЦК КПСС у Маскве. У 1978—1987 гадох — загадчык сэктару тэлебачаньня і радыё цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі. У 1987—2000 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Вожык». Член Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1981 году.

Памёр 7 сьнежня 2007 году[1].

Друкаваўся з 1970 году. Першы зборнік сатыры і гумару пад назвай «Вынаходнік» выдаў у 1974 годзе. Аўтар кніг: «Час прылёту журавоў», «Адчай», «Чуйная цішыня», «Вясельле ў Беражках», «Шануй імя сваё», «Усьмешка фартуны». «Вырай», «Аповесьці».

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.