Перайсьці да зьместу

Верхнялужыцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Горналужыцкая мова»)
Верхнялужыцкая
Hornjoserbšćina
Ужываецца ў Нямеччына
Рэгіён Саксонія
Колькасьць карыстальнікаў 40 000
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Заходнеславянскія
   Лужыцкія мовы     Верхнялужыцкая

Афіцыйны статус
Рэгулюецца Upper Sorbian Language Commission[d]
Статус: 4 Адукацыйны[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо і Upper Sorbian alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) hsb
ISO 639-2(Т) hsb
ISO 639-3 hsb

Верхнялу́жыцкая мо́ва (па-верхнелужыцку: hornjoserbska rěč) — мова лужыцкіх сэрбаў і адна з афіцыйных моваў Нямеччыны.

Адносіцца да славянскае групы моваў. Агульны лік носьбітаў — каля 40 000 чалавек, яны жывуць у Саксоніі. Лік носьбітаў мовы ў штодзённым жыцьці значна ніжэйшы. Агульны лік лужыцкіх сэрбаў у Горнай Лужыцы — 40 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 13 000. Агульны лік лужычан у Дольнай Лужыцы — 20 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 7000. У адрозьненьне ад дольналужыцкай мовы горналужыцкая мова не знаходзіцца на мяжы выміраньня. Усяго ж пражываюць у Лужыцы прыкладна 600 000 чалавек — лужычанаў і нялужычанаў (немцаў). Цэнтрам горналужыцкай культуры зьяўляецца горад Баўцэн у Саксоніі.

Распаўсюджаньне лужыцкае мовы

Націск заўсёды падае на першы склад. Шэраг фанэтычных асаблівасьцяў збліжае горнасэрбскую мову зь беларускай: наяўнасьць фрыкатыўнага /h/, зьмякчэньне гукаў /d/, /t/ адпаведна да /dź/, /ć/, наяўнасьць прыстаўнога /в/.

У рэгіёне распаўсюджваньня горналужыцкай мовы табліцы з назовамі гарадоў і вуліц часта дзьвюхмоўныя.

«Naša wjeska»

To je naša wjeska. Blisko wjeski je lěs. Tam widźiš našu chěžu. Wokolo chěže je zahroda. W zahrodźe je naša wowca. Naša kruva tam njeje. Tu je dróha do města. Widźiš tam šulu? Tam je naš wučer. Wučer ma psyka. Blisko zahrody je naš susod. Susod ma awto a jědźe do města. Maš doma tež awto? Blisko dwora je štom. Wokoło štoma je trawa. Što hišće widźiš?

«Нашая вёска»

Гэта наша вёска. Паблізу вёскі ё лес. Там бачыш нашу хату. Вакол хаты агароджа. У агароджы нашая авечка. Нашая карова там ня есь. Вось дарога у места. Бачыш там школу? Там наш настаўнік. Настаўнік мае сабаку. Паблізу агароджы наш сусед. Сусед мае аўтамабіль ды езьдзіць у места. А ты маеш дома аўтамабіль? Паблізу двара ё дрэва. Вакол дрэва трава. Што яшчэ ты бачыш?

Верхнялужыцкі альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Верхнялужыцкі альфабэт
a b c č ć d e ě f g h ch i j k ł l m n ń o ó p (q) r ř s š t u (v) w (x) y z ž
A B C Č Ć D E - F G H Ch I J K Ł L M N - O - P (Q) R - S Š T U (V) W (X) (Y) Z Ž

Зацемка: У новай вэрсіі «ć» знаходзіцца пасьля «č». Да 2005 у альфабэце можна сустрэць «ć» пасьля «t».

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675