Акіяналёгія (ад акіян і стар.-грэц. Λόγος — меркаваньне, навука), таксама Акіянаграфія (ад акіян і стар.-грэц. Γραφειν — пішу, апісваю) вывучае буйнамаштабнае ўзаемадзеяньне акіяну і атмасфэры і яго доўгапэрыядычныя зьменлівасьці, хімічны абмен акіяна з матэрыком, атмасфэрай і дном, біёту і яе экалягічныя ўзаемадзеяньні, усталёўвае мясцовыя або лякальныя працэсы, якія адбываюцца за кошт абмену энэргіяй і рэчывам паміж рознымі раёнамі акіяну. Акіяналёгія ўяўляе сабой, па сутнасьці, сукупнасьць дысцыплінаў, што вывучаюць фізычныя, хімічныя і біялягічныя працэсы, працякаюць у акіяне ў цэлым, у яго асобных рэгіёнах (рэгіянальная акіянолёгія), у ўскраінных і ўнутраных морах.