Герта Мюлер
Герта Мюлер (па-нямецку: Herta Müller; нар. 17 жніўня 1953) — нямецкая пісьменьніца, грамадзкі дзяяч. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2009 году з фармулёўкай «з засяроджанасьцю ў паэзіі й шчырасьцю ў прозе апісвае жыцьцё абяздоленых».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герта Мюлер нарадзілася ў сям’і нямецкамоўных румынскіх фэрмэраў. Яе дзед быў заможным фэрмэрам, але ж яго багатая спадчына была канфіскаваная камуністычным рэжымам. Яе бацька служыў у войску СС у гады Другой сусьветнай вайны, потым, у камуністычнай Румыніі, працаваў вадзіцелем грузавіка.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар вершаў, прозы, эсэ. Выступае як мастак і фатограф. Яе галоўная тэма — досьвед перажытай несвабоды й гвалту, індывідуальная й калектыўная памяць, выцясьненьне з памяці, амнезія, нежаданьне памятаць. Дзеяньне шматлікіх раманаў Мюлер адбываецца ў румынскай правінцыі эпохі Чаўшэску.
Зборнікі прозы і эсэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Niederungen (Нізіна) (Бухарэст, 1982)
- Drückender Tango (цяжкае танга) (Бухарэст, 1984)
- Barfüßiger Februar (Басаногі люты) (1987)
- Wie Wahrnehmung sich erfindet (1990)
- Der Teufel sitzt im Spiegel (Д’ябал знаходзіцца ў люстэрку) (1991)
- Eine warme Kartoffel ist ein warmes Bett (1992)
- Der Wächter nimmt seinen Kamm (1993)
- Angekommen wie nicht da (1994)
- Hunger und Seide (Голад і шоўк) (1995)
- In der Falle (1996)
- Der fremde Blick oder das Leben ist ein Furz in der Laterne (1999)
- Heimat ist das, was gesprochen wird (2001)
- Der König verneigt sich und tötet (Кароль кланяецца і забівае) (2003)
- Die blassen Herren mit den Mokkatassen (2005)
- Atemschaukel (2009)
- Cristina und ihre Attrappe oder Was (nicht) in den Akten der Securitate steht (2009)
- Immer derselbe Schnee und immer derselbe Onkel (2011)
- Vater telefoniert mit den Fliegen (2012)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мюлер, Герта. Голад і шоўк. Мужчыны і жанчыны ў будзённым жыцці // ARCHE. № 4 (103) — 2011. С. 384—397: іл.
- Мюлер, Герта. Зьвер сэрца. Урывак з раману. // Дзеяслоў. № 43 — 2009.
- Мюлер, Г. Сёння я не хацела б з сабой сустракацца : [раман] / Герта Мюлер ; пер. з ням. Вольгі Гронскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 216 с. — (Cерыя «Noblesse Oblige»). ISBN 978-985-7210-72-5.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |