Георгі Таразевіч
Георгі Станіслававіч Таразевіч | |
па-беларуску: Георгій Станіслававіч Таразевіч | |
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР | |
---|---|
29 лістапада 1985 — 28 ліпеня 1989 | |
Папярэднік: | Іван Палякоў |
Наступнік: | Мікалай Дземянцей |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 ліпеня 1937 Слабада, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Памёр: |
21 сакавіка 2003 Менск, Беларусь |
Партыя: | КПСС |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Георгі Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён — 21 сакавіка 2003, Менск) — савецкі і беларускі палітычны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Георгі Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 году ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводзтва Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Менскай вобласьці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-геадэзіст», празь дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысэртацыю (кандыдат тэхнічных навук).
Праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1959—1962 — інжынэр-геадэзіст геадэзічнага атрада N6 Заходняга аэрагеадэзічнага прадпрыемства, г. Гомель.
- 1962—1966 — старэйшы геадэзіст, галоўны геадэзіст атрада N6 г. Гомель.
- 1966—1969 — в. а. дацэнта, старшы выкладчык Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту, (Гомель).
- 1969—1972 — начальнік прадпрыемства N5, г. Менск.
Партыйная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1972—1973 — другі сакратар Савецкага райкама КПБ г. Менску.
- 1973—1977 — першы сакратар Савецкага райкама КПБ г. Менску.
- 1977—1980 — другі сакратар Менскага гаркама КПБ.
- 1980—1983 — старшыня выканкама Менскага гарадзкога Савета народных дэпутатаў.
- 1983—1985 — першы сакратар Менскага гаркама КПБ.
З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.
Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзьве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і плянава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС пры М. С. Гарбачове. Давераная асоба М. С. Гарбачова. Выконваў пры Гарбачове функцыі свайго роду амбасадара па адмысловых даручэньнях у гарачых кропках.
У незалежнай Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў, Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у Польшчы (1994—1995). Нэгатыўна паставіўся да правядзеньня травеньскага 1995 году рэфэрэндуму. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сымболікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 распараджэньнем прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка зьвязаны з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 году ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазыцыяй. Стаў старшынём камітэту па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэту.
З выступленьняў Георгія Таразевіча ў друку:
Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцьці нямала непрыемнасьцяў. І з апошняй маёй пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы вызвалілі "ў сувязі з пераходам на іншую работу". Толькі вось якая гэтая работа, нават сам ня ведаю і па сёньняшні дзень... З аднаго боку, апынацца ў такой сытуацыі непажадана, а з другога — сумленьне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна... [1].
Памёр 21 сакавіка 2003 году ў Менску. Георгія Таразевіча пахавалі на Ўсходніх могілках у Менску.
- ^ Інтэрв'ю Г.С.Тараразевіча "...Затое сумленне чыстае" // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, №31, стар. 2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Сябры КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Старшыні Вярхоўнага Савету БССР
- Намесьнікі міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі ў Польшчы
- Асобы Менску
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску