Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2018

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул быў выстаўлены на выдаленьне ў 2016 годзе. Вось спасылка на папярэдняе абмеркаваньне. Калі нехта жадае дапрацаваць артыкул, калі ласка, зрабіце гэта. Без дапрацоўкі артыкул будзе выдалены праз тыдзень. --Red_Winged_Duck 20:43, 23 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:26, 31 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

А таксама Катэгорыя:Шасьціканцовыя крыжы і г.д. Які сэнс дзяліць крыжы паводле колькасьці канцоў? Тым больш існуе Катэгорыя:Крыжы. --Ліцьвін (гутаркі) 17:14, 19 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Супраць. Няма абгрунтаваньня аб'яднаньня артыкулаў пра розныя царкоўныя адміністрацыйныя адзінкі, якіх аб'ядноўвае толькі аднолькавая назва. Гэтыя адзінкі маюць розны часавы інтэрвал існаваньня, належаць да розных юрысдыкцыяў — КП, МП, УПЦ МП (а яшчэ УПЦ КП, УАПЦ, УГКЦ), ахопліваюць розную тэрыторыю і маюць розныя арыгінальныя афіцыйныя назвы для КМ КП — па-руску і па-грэцку, для КМ МП — па-расейску, для КМ УПЦ МП — па-ўкраінску і па-расейску (для УПЦ КП, УАПУ і УГКЦ — па-ўкраінску). Пагатоў няма абгрунтаваньня, чаму для сучаснасьці перавага (у прэамбуле і картцы) мусіць аддавацца УПЦ МП, якой згодна з пастановай КП, больш не існуе, увогуле. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:16, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
*  Падтрымліваю выдаленьне артыкула Кіеўская мітраполія. --Удзельнік:Temra 21:33, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няма крыніцаў, вікіфікацыі, тэкст неэнцыкляпэдычны, кульгае артаграфія. Севастополец (гутаркі) 04:38, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Больш чым за два тыдні ні аўтар, ні нехта іншы ня выявіў жаданьня дадаць у артыкул крыніцы, вартыя даверу, таму артыкул мусіць быць выдалены. --Севастополец (гутаркі) 17:43, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
У расейскай вікі чакаюць на крыніцы інфармацыі з 2013 году. І нічога. А ў нас артыкул у 10 разоў больш за іх. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 21:07, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на крыніцы і неэнцыкляпэдычны зьмест. --Red_Winged_Duck 11:20, 15 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няма крыніцаў, вікіфікацыі, тэкст неэнцыкляпэдычны, кульгае артаграфія. Севастополец (гутаркі) 04:38, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніцы дададзеныя. Астатнія заўвагі дададзеныя ў шаблён {{Парады артыкулу}}. Артыкул пакінуты. --Red_Winged_Duck 11:20, 14 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле цалкам адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 13:23, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Ня мае сэнсу выдаляць артыкул. Яго трэба толькі дапрацаваць. Тым больш адпаведны артыкул ёсьць у іншых Вікіпэдыях і з крыніцамі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:37, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Возьмецеся дапрацаваць? --Red_Winged_Duck 13:44, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер мяне гэтая тэма не цікавіць :-) Можа пастарэў :-) Але паспрабую што-небудзь зрабіць. Вядома, лепш каб гэтае зрабіў аўтар — чалавек, якога цікавіць гэтае пытаньне. А можа ўдзельнік W што-небудзь з гэтым артыкулам зробіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:52, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Больш чым за два тыдні ні аўтар, ні нехта іншы ня выявіў жаданьня дадаць у артыкул крыніцы, вартыя даверу, таму артыкул выдалены. Пры паўторным стварэньні без крыніц, артыкул будзе выдалены без дадатковага абмеркаваньня. Пры гэтым артыкул можа быць створаны наноў, калі ў ім будуць прыведзеныя крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 10:37, 1 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле цалкам адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 13:23, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Ня мае сэнсу выдаляць артыкул. Яго трэба толькі дапрацаваць. Тым больш адпаведны артыкул ёсьць у іншых Вікіпэдыях і з крыніцамі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:38, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Возьмецеся дапрацаваць? --Red_Winged_Duck 13:44, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер мяне гэтая тэма не цікавіць :-) Можа пастарэў :-) Але паспрабую што-небудзь зрабіць. Вядома, лепш каб гэтае зрабіў аўтар — чалавек, якога цікавіць гэтае пытаньне. А можа ўдзельнік W што-небудзь з гэтым артыкулам зробіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніцы не былі дададзеныя. Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:40, 24 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле цалкам адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. Паўторнае стварэньне раней выдаленага артыкула без выпраўленьня ранейшых хібаў. --Red_Winged_Duck 13:23, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Ня мае сэнсу выдаляць артыкул. Яго трэба толькі дапрацаваць. Тым больш адпаведны артыкул ёсьць у іншых Вікіпэдыях і з крыніцамі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:38, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Возьмецеся дапрацаваць? --Red_Winged_Duck 13:44, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Цяпер мяне гэтая тэма не цікавіць :-) Можа пастарэў :-) Але паспрабую што-небудзь зрабіць. Вядома, лепш каб гэтае зрабіў аўтар — чалавек, якога цікавіць гэтае пытаньне. А можа ўдзельнік W што-небудзь з гэтым артыкулам зробіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніцы не былі дададзеныя. Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 12:56, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Неяк кепска атрымліваецца. Праблема ня зьнікла. Калі вас цікавіць гэтае пытаньне, дык чаму вы проста не дададзіце тыя крыніцы, якія вы жадаеце бачыць? А пакуль вы проста зноў і зноў правакуеце ўдзельніка. --Ліцьвін (гутаркі) 13:03, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Чытайце правілы: «У выпадку, калі хтосьці выказаў сумнеў наконт верагоднасьці прыведзеных у артыкуле зьвестак, спасылкі на крыніцы інфармацыі мусіць падаць той удзельнік, які дадаў у артыкул новыя або аднавіў раней выдаленыя зьвесткі». --Red_Winged_Duck 13:08, 23 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле цалкам адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. Артыкул ўтрымлівае шматлікія артаграфічныя памылкі і хібы ў перадачы замежных імёнаў. --Red_Winged_Duck 13:23, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Вельмі вядомая асоба. Чалавек-эпоха. У артыкуле зьмяшчаюцца зьвесткі, якія не патрабуюць абавязковага пацьверджаньня крыніцамі, бо зьяўляюцца агульнавядомымі. Калі вы нейкія зьвесткі лічыце хлусьлівымі, то дадайце шаблён {{Няма крыніцы}} [Крыніца?]. Артаграфію я ўжо трохі паправіў. --Ліцьвін (гутаркі) 13:43, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Артыкул усё яшчэ мае праблемы зь перадачай замежных назваў, і гэта з улікам таго, што артыкулы пра ўсе клюбы НБА даўно існуюць у нашай Вікіпэдыі. Артыкул усё яшчэ ня мае ніводнай крыніцы, а кожны артыкул нават пра самых вядомых асобаў мусіць іх утрымліваць. Гэта самыя базавыя правілы Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 13:49, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вядома згодзен з гэтым. Зноў жа, і гэтая тэма мяне не цікавіць. Зусім. Для мяне ўсё гэтае зьяўляецца глупствам. Але паспрабую што-небудзь зрабіць. Вядома, лепш каб гэтае зрабіў аўтар — чалавек, якога цікавіць гэтае пытаньне. А можа ўдзельнік W што-небудзь з гэтым артыкулам зробіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:56, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніцы дададзеныя, артыкул пакінуты. --Red_Winged_Duck 12:27, 22 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле цалкам адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. --Red_Winged_Duck 13:23, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Ня мае сэнсу выдаляць артыкул, бо гэта агульнавядомы тэрмін. Таму артыкул трэба толькі дапрацаваць. Тым больш адпаведны артыкул ёсьць у іншых Вікіпэдыях і з крыніцамі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:49, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вікіпэдыя — ня слоўнік. Возьмецеся дапрацаваць? --Red_Winged_Duck 13:51, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Вядома згодзен з гэтым. Але я казаў толькі пра тое, што гэты тэрмін агульнавядомы. Паглядзеў у БелЭн, няма артыкула... Але паспрабую што-небудзь зрабіць. Вядома, лепш каб гэтае зрабіў аўтар — чалавек, якога цікавіць гэтае пытаньне. А можа ўдзельнік W што-небудзь з гэтым артыкулам зробіць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:00, 14 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул пакінуты, бо дададзеная крыніца, але ўсё яшчэ патрабуе дапрацоўкі, бо Вікіпэдыя — ня слоўнік. Можа быць паўторна выстаўлены на выдаленьне, калі ня будзе дапоўнены зьвесткамі. --Red_Winged_Duck 12:17, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


1) у артыкуле не паказаная значнасць і важнасць партыі. 2) у артыкуле няма спасылак на аўтарытэтныя, незалежныя смі. 3) артыкул носіць рэкламны, навінавы, неаналитический характар, артыкул утрымлівае арыгінальнае даследаванне. па правілах, артыкул трэба выдаліць. 46.72.210.210 04:10, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Вам шчасьціць, што ў гэтым разьдзеле няма актыўных адміністратараў. --Ліцьвін (гутаркі) 13:12, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
✔ Пакінуць. Без каментараў. Віт; гутаркі 14:25, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Ужо ўсё вырашылі. --Ліцьвін (гутаркі) 15:13, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
я прапаную выдаліць. артыкул хлуслівая. няма значнасці. няма крыніц.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


трэба выдаліць артыкул. Фактычна такой партыі няма і не было раней. Крыніц няма, як няма і афіцыйнага сайта гэтай нібыта партыі. Ні удзелу ў выбарах, ні ўдзелу ў мітынгах, ні інфармацыі пра сябраў і колькасці структуры, ні інфармацыі аб з'ездах арганізацыі. вельмі сумніўная інфармацыя. у артыкуле няма ніякіх карэктных і пацверджаных дат. гэта хутчэй не партыя, а гурток па інтарэсах з аднаго чалавека. Высоцкага. аднаго-адзінага. .Точно ня партыя. гэта дэзінфармацыя. АІ няма зусім. Альбо выдаліць, альбо як штосьці выразна перарабіць. зараз артыкул толькі заблытвае і ўводзіць у зман чытача. з артыкула незразумелы сённяшні статус і актыўнасць і колькасць гэтай структуры.

Супраць. У артыкуле ёсьць крыніцы і партыя згадваецца ў СМІ. --Ліцьвін (гутаркі) 23:12, 11 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Падтрымліваю. у артыкуле няма крыніц. а яны павінны быць. прычым як мінімум некалькі розных крыніц у розны час з аналізам, а не проста згадваннем .. факт простага згадкі (без аналізу) у смі яшчэ не кажа аб важнасці. вікіпедыя гэта не навіны. абавязкова пазначыць у артыкуле што гэта ніякая не партыя, а нейкая структура з сумніўным статусам.прапаную выдаліць.
Супраць. А хто аўтар прапановы на выдаленьне? Артыкул трэба проста перапрацаваць, бо такая арганізацыя існавала і гэта частка гісторыі Беларусі. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 00:40, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
У кагосьці нейкая спрэчка. Вось яны і перакінуліся і на Вікіпэдыі. Паглядзіце іншыя разьдзелы. Таму на гэтае проста ня трэба рэдагаваць. Трэба проста вярнуць усё як і было. --Ліцьвін (гутаркі) 00:54, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
У інтэрнеце толькі непрафесійныя, сумнеўныя сайты, узгадак пра дзейнасць, дасягненні, структуру я не знайшоў. значнасць артыкула трэба пацвердзіць або выдаліць артыкул.
Спадар ананімус ці таварыш маёр (як да вас лепей зьвяртацца?) - пазначайце сябе пад сваімі камэнтамі! Незразумела хто піша гэтыя пасты тут і пад адпаведным артыкулам школьнага правапісу? Хто наступны? Усе незарэгістраваныя беларускія арганізацыі? Такія як Талака, беларуская партыя аматараў піва і г.д. Палова нашай гісторыі тады сыдзе ў нябыт, дзякуючы ананімусам. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 21:25, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
✔ Пакінуць. Бэз каментараў. Віт; гутаркі 08:33, 13 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Бэз каментараў? Паважаны Vit Koz, абмеркаванне пры выдаленні згодна з правіламі вікіпедыі - ня галасаванне, таму ў ім немагчымыя выказванні без аргументацыі. Удзельнік, сістэматычна які ўдзельнічае ў абмеркаванні без аргументацыі, павінен быць папярэджаны, а пры працягу падобных дзеянняў павінен быць заблякаваны. Калі аргументаў у вас няма, прашу вас надалей у абмеркаванні не ўдзельнічаць. спадзяюся я лаюся даходліва і вам гэта зразумела. і адзін бясплатны савет - чытайце правілы вікіпедыі. 46.72.210.210
Паважаны 46.72.210.210, абмеркаванне пры выдаленні згодна з правіламі вікіпедыі — ня тролінг, таму ў ім немагчымыя тролінг-выказванні. Удзельнік, які сістэматычна ўдзельнічае ў абмеркаванні з тролінгам, павінен быць папярэджаны, а пры працягу падобных дзеянняў павінен быць заблякаваны. Калі аргументаў акрамя тролінгу ў вас няма, прашу вас надалей у абмеркаванні не ўдзельнічаць. Спадзяюся я лаюся (sic!) даходліва і вам гэта зразумела. І адзін бясплатны савет - чытайце правілы вікіпедыі. Віт; гутаркі 09:07, 14 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Я прапанаваў выдаліць артыкул з-за недакладнасці і неправяральнасцi. Адзіны спосаб развеяць сумневы адносна дакладнасці інфармацыі - прадставіць іншыя аўтарытэтныя крыніцы, якія пацвярджаюць напісанае ў артыкуле. аргументаў, якія пацвярджаюць значнасць і дакладнасць за 4 дні я так і не пачуў. спасылак або аналітычных артыкулаў ці хаця б меркаванні палітолагаў за 4 дні ніхто так і не змог прывесці. А па правілах Вікіпедыя не з'яўляецца першасным крыніцай інфармацыі. Артыкулы праекта павінны абапірацца на інфармацыю, раней апублікаваную ў аўтарытэтных крыніцах. Артыкулы, якія змяшчаюць арыгінальныя даследаванні, падлягаюць выдаленню. я ж ад Вас дарагія сябры пачуў толькі абразы і абвінавачванні. больш удзельнічаць у такім абмеркаванні не мае намеру. усім пакуль. 46.72.210.210

Артыкул пакінуты, бо ўтрымлівае дастаткова спасылак на аўтарытэтныя крыніцы. --Red_Winged_Duck 12:31, 18 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Няветлівасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Выдаліць шаблёны {{Удзельнік:Шаблёны/Абыякавасьць}}, {{Удзельнік:Шаблёны/Новахросты}}, {{Удзельнік:Шаблёны/Супраць памылак}} і якія яшчэ ёсьць шаблёны, створаныя ўдзельнікам, што дапускае асабістыя зьнявагі. -- Renessaince 20:03, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

А зь якога часу прапаганда памылковых назваў стала ветлівасьцю? Калі ласка, растлумачце, як такое здарылася. --Ліцьвін (гутаркі) 20:22, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Падтрымліваю. Трохі "берагі паблытаў" спадар са сваімі крыўдамі. Вікі-прастора - ня месца для вырабу розных каверзаў, кшталту гэтых шаблёнаў. Мы тут агульную справу робім, як-ніяк. --Einimi (гутаркі) 22:34, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я вам разгорнута адказаў у Вікіпэдыя:Адміністрацыя. Зараз у мяне няма часу, але потым я адкажу і на гэты камэнтар. --Ліцьвін (гутаркі) 23:27, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Адказваю. Маем тры шаблёны, цяпер я падрабязна спынюся на кожным:
  1. Новахросты. Маем артыкул зь відавочна памылковай назва? Факт. Памылковая назва супярэчыць правілу Вікіпэдыя:Правапіс? Факт. Памылковую назву бароніць адміністратар? Факт. Маем некалькі заўваг? Факт. Адміністратар выкарыстаў свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня? Факт. Артыкул зь відавочна памылковай назвай існаваў больш за тры гады? Факт. У наступстве адміністратар ціха сам выдаліў памылковую назву? Факт. Дык вось, гэта годныя паводзіны адміністратара? За такое любы ўдзельнік, незважаючы на паўнамоцтвы, павінен несьці адказнасьць. Ці адказаў адміністратар нейкім чынам за свае ня годныя паводзіны? Не. І гэта таксама факт. Я ўжо раней больш разгорнута пра гэтае напісаў у Вікіпэдыя:Адміністрацыя. Зараз паўтаруся і тутака. Ня дай божа, калі б я бараніў відавочна памылковую назву больш за тры гады, а потым я зразумеў бы гэтае. Што далей здарылася б? Я шчыры чалавек, у мяне абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Таму адказваю толькі за сябе. Першае: я папрасіў бы прабачэньня ў супольнасьці. Другое: калі б у мяне яшчэ былі і адміністратарскія паўнамоцтвы, мне было б проста сорамна зь імі застацца. Я абавязкова спытаў бы ў супольнасьці, ці можна мне яшчэ заставацца адміністратарам. Дык вось, я хачу каб удзельнік адказаў за гэтую памылку. Нагадаю супольнасьці, я сышоў зь Вікіпэдыі, бо я проста ня мог зьмірыцца з тым, што ў гэтым разьдзеле знаходзіцца відавочна памылковая назва і я нічога ня мог з гэтым зрабіць. Мне было вельмі сумна гэтае ўсьведамляць. Так, я такі чалавек. Можа для кагосьці гэта нейкая дробязь, але для мяне гэта факт, які мяне маральна забіваў.
  2. Супраць памылак. Вы за памылкі? Цудоўна. А я супраць. І ўдзельнік працягвае цягнуць памылковыя назвы ў Вікіпэдыю. Удзельнік працягвае прапагандаваць ужываньне нехарактэрных для беларускай мовы формаў назваў. Мне балюча гэтае бачыць? Так, вельмі балюча.
  3. Абыякавасьць. Шаблён-правакацыя. Прычына: супольнасьць працягвала ігнараваць праблему. Мэта: прымусіць хоць некалькі ўдзельнікаў пачаць абмяркоўваць гэтую праблему. Вынік: мэта дасягнутая. Наступствы: шаблён выдаляю.
Паважаная супольнасьць, я зноў і зноў зьвяртаю вашу ўвагу на наяўнасьць памылковых назваў у Вікіпэдыі. Калі ласка, давайце ня будзем абыякавымі, давайце будзем любіць і паважаць нашу родную беларускую мову. --Ліцьвін (гутаркі) 01:18, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Перанакіраваньне паверх перанакіраваньня, няма слова "дадзеныя" у значэньні "даныя", "зьвесткі". --Einimi (гутаркі) 17:28, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю. Але можна было і без галасаваньня, бо ёсьць старонка абмеркаваньня — Абмеркаваньне:Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня. --Ліцьвін (гутаркі) 18:25, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Старонка перанесеная пад назву Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня. --Red_Winged_Duck 11:44, 21 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Перанесены на Вікісховішча. --Einimi (гутаркі) 00:19, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Файл перанесены ў Вікісховішча: commons:File:Mapa Letuvy.png. --Red_Winged_Duck 12:14, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Нізкая якасьць машыннага перакладу, адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, рэклямны характар артыкула. --Red_Winged_Duck 12:02, 21 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю. Рэклямны артыкул без крыніц значнасьці. DobryBrat (гутаркі) 08:39, 23 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Супраць. Зьявіліся спасылкі, паправіў артаграфію.--Удзельнік:W 20:27, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Супраць. Паправіла стыль, удакладніла інфармацыю. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 134.17.31.249 (гутаркі · унёсак) 16:30, 26. júl 2018‎.

Артыкул пакінуты. --Red_Winged_Duck 11:45, 2 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Не паказаная значнасьць асобы, адсутнічаюць спасылкі на крыніцы. --Red_Winged_Duck 21:14, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю. Значнасьць асобы не паказаная. Артыкул складаецца з 1 сказу. DobryBrat (гутаркі) 21:22, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 14:12, 23 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул ня мае спасылак на крыніцы і мае невыпраўныя хібы артаграфіі. --Red_Winged_Duck 11:32, 4 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Удзельнік:W дапрацаваў артыкул, хоць і не напісаў сюды пра гэта, таму артыкул пакінуты. --Red_Winged_Duck 10:51, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле не паказана, чым значная гандлёвая марка. Цалкам адсутнічаюць аўтарытэтныя крыніцы. --Red_Winged_Duck 15:37, 27 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:05, 4 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Асоба ня мае значнасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:09, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

  • Удалить. DENAMAX (гутаркі) 23:44, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
  • Трэба пакінуць, бо значнасьць асобы абіраецца ня намі. Старонка мае сталы прыток гледачоў, а для беларусае вікіпэдыі гэта істотна! Нам патрэбныя чытачы й гледачы. Тое зьвязанае з тым, што ў расейскае вікіпэдыі Алекса Лесьлі выдалілі з-за страху перад ганеньнямі перад Пуцінскім рэжымам з-за скандалу з Прыходзькам. І яшчэ творы Алекса Лесьлі прадаюцца ў беларускіх кнігарнях, знаходзяцца ў дзяржаўных бібліятэках! Калі хтосьці захоча даведацца пра яго, што ён знойдзе ў вікіпэдыі? Той чалавек знойдзе допіс у беларускай вікіпэдыі, а ў нашага галоўнага канкурэнта (расейскай вікіпэдыі) нічога ня знойдзе! УВАГА! Гэты допіс МАЕ СТАЛЫ ПРЫТОК ЛЮДЗЕЙ!!! Любіце БЕЛАРУСКУЮ вікіпэдыю. Дайце ёй шанец, каб хоць трохі ведалі зь беларускае вікіпэдыі, а не з расейскае або іншае. Тут у Вікіпэдыі нязначных асобаў досыць: Лукашэнка, Уладзімер Жырыноўскі, Сяргей Зьвераў і г.д., але яны існуюць тут. Ясамойла (гутаркі)
    Дзякуй за канструктыўнае тлумачэньне, павелічэньне колькасьці праглядаў — гэта, сапраўды, даволі важна. Выкладу сваё асабіста меркаваньне (не прэтэндую на праўду), каб патлумачыць стварэньне гэтага запыту. З аднаго боку ўбудаваны лічыльнік праглядаў не зусім дакладны, бо ён, здаецца, ня ўлічвае, калі напрыклад, удзельнік выкарыстоўвае інтэрнэт-злучэньне з дынамічным (зьменным) IP-адрасам. Часам назіраў, што ў дні войнаў рэдагаваньняў некаторыя артыкулы «білі» ў лічыльніку ўсе рэкорды, хоць напраўду іх праглядала толькі два ўдзельнікі (максымум + адміністратар). З другога боку, наўрад ці хто будзе шукаць інфармацыю пра аўтара расейскамоўнай белетрыстыкі (хай і беларускага паходжаньня, якое ён, дарэчы, нідзе не афішуе) па-беларуску клясычным правапісам, тым часам на расейскамоўны запыт «Алекс Лесли» наш разьдзел не адлюстроўваецца [1]. Пагатоў не кожны сучасны аўтар кніг і не кожная скандальная асоба мае значнасьць, каб прысутнічаць у Беларускай Вікіпэдыі. Пэрыядычна сутыкаюся з сытуацыяй, калі ў нашым праекце няма артыкулаў пра сапраўды вартых асобаў, якія зрабілі значны ўнёсак у беларускую або сусьветную культуру. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:05, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
    Дарэчы, крытыку таго ж Пуціна, у тым ліку зьвязаную з Алексам Лесьлі, можна дадаць у артыкул Уладзімер Пуцін (толькі варта стварыць раьдзел «Крытыка»). Тое ж датычыцца іншых малазначных пэрсаналіяў або зьяваў. Такое разьмяшчэньне ў асноўных артыкулах, зьвязанае з аб'ектыўна больш папулярным запытам, нават павялічыць імавернасьць, што тую крытыку прачытае большая колькасьць людзей. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:09, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены праз адсутнасьць значнасьці асобы. --Red_Winged_Duck 09:47, 30 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Рабіў эксперыменты, але не атрымалася. Калі ласка, выдаліце. Tomasz Bladyniec (гутаркі) 11:02, 22 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Зроблена. --Red_Winged_Duck 11:47, 22 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Не заўважыў існаваньне шаблёнаў Залаты мэдаль і Шаблён:Срэбны мэдаль, што робіць існаваньне гэтых шаблёнаў безсэнсоўным. Прабачце калі ласка за няўважлівасьць. Bulhkin (гутаркі) 23:02, 10 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Выдалена. --Red_Winged_Duck 13:55, 11 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…