Перайсьці да зьместу

Уладзімер Жырыноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Жырыноўскі
лац. Uładzimier Žyrynoŭski
па-расейску: Владимир Вольфович Жириновский
Жырыноўскі на вечы
Жырыноўскі на вечы
Старшыня ЛДПСС
13 сьнежня 1989  10 жніўня 1992
Прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, Барыс Ельцын
Папярэднік Пасада створана
Наступнік Пасада адменена
Старшыня ЛДПР
14 сьнежня 1992  6 красавіка 2022
Папярэднік Пасада створана
Старшыня фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнае Думе
12 сьнежня 1993  18 студзеня 2000
Прэзыдэнт Барыс Ельцын, Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар Аляксандар Чарнамырдзін, Яўген Прымакоў,Сяргей Сьцяпашын, Уладзімер Пуцін
Папярэднік Пасада створана
Наступнік Ігар Лебедзеў
Намесьнік старшыні Дзяржаўнае Думе
18 студзеня 2000  21 сьнежня 2011
Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін, Міхаіл Касьянаў, Віктар Хрыстэнка, Міхаіл Фрадкоў, Віктар Зубкоў, Уладзімер Пуцін, Дзьмітры Мядзьведзеў
Наступнік Ігар Лебедзеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся25 красавіка 1946(1946-04-25)[1][2][3]
Памёр6 красавіка 2022(2022-04-06)[6] (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Галіна Аляксандраўна (Лебедзева ў дзявоцтве)
Дзеці Ігар Лебедзеў
Бацька Вольф Ісакавіч Эйдэльштэйн (1907—1983)
Маці Аляксандра Паўлаўна Жырыноўская (у дзявоцтве Макарава (пам. 1985))
Узнагароды
Подпіс

Уладзі́мер Во́льфавіч Жырыно́ўскі (прозьвішча пры нараджэньні — Эйдэльштэ́йн; 25 красавіка 1946, Алматы, Казаская ССР6 красавіка 2022, Масква, Расейская Фэдэрацыя) — расейскі палітычны дзеяч, намесьнік Старшыні Дзяржаўнай думы Расеі (2000-2011), заснавальнік і старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР), сябра Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Удзельнік чатырох прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ў 1991—2008 гг.

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З 1971 году жанаты з Галінай Аляксандраўнай Лебедзевай, мае сына. Галіна Лебедзева — лекар, кандыдат біялягічных навук. Па словах Жырыноўскага, у 1978 годзе яны разьвяліся і з тых часоў іх зьвязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вясельлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.

Старэйшы сын Ігар Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 году абраны старшынём суполкі ЛДПР у Дзяржаўнае Думе трэцяга скліканьня. У Дзярждуме абраны па сьпісе «Блёку Жырыноўскага». Да абраньня ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага разьвіцьця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былога сябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога скліканьня).

Унукі-двайняты Аляксандар і Сяргей Лебедзевы (нар. 1998 г.)[7], вучыліся ў пансіёне пры МДУ.

Навучаўся ў сярэдняй школе № 25 ім. Дзяржынскага ў горадзе Алма-Аты. У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ імя М. В. Ламаносава (з 1972 году — Інстытут краінаў Азіі і Афрыкі) па спэцыяльнасьці «Турэцкая мова і літаратура» і на ваеннай катэдры пры інстытуце[Крыніца?]. У 1965—1967 гадах вучыўся ва Ўнівэрсітэце марксізму-ленінізму на факультэце міжнародных адносін. У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленьні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава. Скончыў на выдатна. У 1998 годзе 24 красавіка на вучонай радзе ў МДУ абараніў дысэртацыю па навуковай ступені доктара філязофскіх навук.

Праца:

  • У 1969 годзе праходзіў гадавую практыку ў горадзе Іскендэрун, Турэччына.
  • У 1970—1972 гадах служыў па прызыву афіцэрам у палітупраўленьні штаба Закаўкаскае ваеннае акругі ў Тбілісі, звольнены ў запас старэйшым лейтэнантам.
  • У 1973—1975 гадах працаваў у Савецкім камітэце абароны міру ў аддзеле праблем Заходняй Эўропы. Рэфэрэнт зь веданьнем францускай мовы.
  • Са студзеня па травень 1975 году — супрацоўнік у дэканаце Вышэйшай школы прафсаюзнага руху (цяпер Акадэмія працы і сацыяльных адносін). Выхавальнік-перакладчык.
  • У 1977—1983 гадах працаваў у Інюркалегіі, спэцыялізаваўся на нямецкім спадчынным праве.

У 1983—1990 гадах — юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Сьвет».

  • У траўні 1988 году прыняў удзел у рабоце ўстаноўчага зьезду «Дэмакратычнага Саюза» (лідэр — Валерыя Навадворская). Гэта быў пачатак Жырыноўскага ў палітыцы, ён выступіў з прамовай на зьезьдзе, быў абраны ў склад Галоўнае каардынацыйнае рады, але неўзабаве заявіў пра свой выхад з партыі.
  • З 1990 году — на партыйнай працы ў ЛДПР.
  • 12 чэрвеня 1991 году балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Расеі.
  • 19 жніўня 1991 году падтрымаў ДКНС.
  • 4 кастрычніка 1993 году падтрымаў разгон Зьезду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савету Расеі.
  • У 1993—1995 гадах — дэпутат 1-й Дзяржаўнае Думы Расейскай Фэдэрацыі ад Тушынскай выбарчай акругі, кіраўнік суполкі ЛДПР.

Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званьне падпалкоўнік запасу.

  • У сьнежні 1995 году абраны дэпутатам 2-й Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі.
  • У студзені 1996 гады вылучаны кандыдатам у Прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі. Набраў 5,78% галасоў выбаршчыкаў.
  • У траўні 1999 году абіраўся на пасаду губэрнатара Белгародскай вобласьці. Заняў трэцяе месца, набраўшы 17%. Саступіў першае месца дзеючаму губэрнатару Яўгену Саўчанку і другое — кандыдату ад КПРФ Міхаілу Бесхмельніцыну.
  • У студзені 2000 году абраны на пасаду намесьніка Старшыні Дзяржаўнай Думы трэцяга скліканьня, у сувязі з чым адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай у Думе ЛДПР. Кіраўніком суполкі быў абраны яго сын — Ігар Лебедзеў.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2000 году за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.

  • У прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году Жырыноўскі ўдзелу не прымаў, замест яго партыя выставіла яго былога целаахоўніка Алега Малышкіна, які заняў перадапошняе месца.
  • У ліпені 2004 году адзначаў саракагодзьдзе прыезду ў Маскву з Алма-Аты.
  • У 2008 годзе балатаваўся на пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
  • У сьнежні 2011 году яго сын Ігар Лебедзеў быў абраны на пасаду намесьніка Старшыні Дзяржаўнай Думы шостага скліканьня і адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай ЛДПР. У сувязі з гэтым Жырыноўскі зноў стаў кіраўніком суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай думе.
  • 28 сьнежня 2011 году зарэгістраваны ўдзельнікам прэзыдэнцкіх выбараў 2012 году. Лёзунгі, якія ім выкарыстоўваліся: «Жырыноўскі, ці будзе горш» або «Жырыноўскі і будзе лепш».
  • З 11 ліпеня 2012 году — член Дзяржаўнае рады Расейскай Фэдэрацыі. У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 11 ліпеня 2012 году № 946 «Пытаньні Дзяржаўнае рады Расейскай Фэдэрацыі» кіраўнікі суполак у Дзяржаўнай Думе, па пасадзе, зьяўляюцца раднікамі Дзяржаўнае рады.

11 красавіка 2016 году ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзімеру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры мэтры ўсталявалі ў двары Інстытуту сусьветных цывілізацыяў, заснаванага Жырыноўскім.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Краіны, дзе Жырыноўскі пад санкцыямі

Быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу 12 верасьня 2014 году[8]. Рада Эўрапейскага зьвязу адзначыла, што як чалец Рады Дзярждумы, старшыня партыі ЛДПР Жырыноўскі актыўна падтрымаў разьмяшчэньне расейскіх узброеных сілаў ва Ўкраіне й анэксію Крыма(be); актыўна выступаючы за падзел Украіны, ад імя партыі падпісаў пагадненьне з «Данецкаю народнаю рэспублікаю»[9]. Быў ўнесены і ў санкцыйны сьпіс Канады 28 красавіка 2014 году[10][11].

  • Жириновский В. В. Последний бросок на Юг. — М., 1993
  • Жириновский В. В. Нам нужны губернии одного Российского государства. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний удар по России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР: идеология и политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Вишняков В. Г. Наша цель — единое Российское государство". — М., 1995.
  • Жириновский В. В. Плевок на Запад. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний вагон на Север. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Каким быть государству Российскому. — М., 1995
  • Жириновский В. В. С танками и пушками или без танков и пушек. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Идеологические основы Либерально-демократической партии России, 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и военная политика России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и национальная экономика России, 1995
  • Жириновский В. В. Политический ландшафт России. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Лисичкин В. А. Возрождение русского либерализма. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Экономические мысли политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Отомстим за Россию. — М., 1996
  • Жириновский В. В. Политическая классика. Собрание сочинений в 10 т. — М., 1996—1997.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: пути решения. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Идеология для России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Доктрина национальной безопасности Российской Федерации: Основные принципы и механизм реализации. — М., 1997.
  • Жириновский В. В. Социальный кризис в России: основные проблемы, их причины и последствия. — * М., 1997
  • Жириновский В. В. Очерки по геополитике. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Псевдохристианские религиозные организации России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Огненный бог кришнаитов" — М.: Издание Либерально-демократической партии России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Прошлое, настоящее и будущее русской нации : Русский вопрос: социально-философский анализ : диссертация в виде научного доклада на соискание ученой степени доктора философских наук : 22.00.01 / МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1998. — 72 с.
  • Жириновский В. В., Юровский В. Азбука секса. — М., 1998, ISBN 5-89756-013-7
  • Жириновский В. В. Иван, запахни душу!. — М., 2001
  • Жириновский В. В. ЛДПР: 20 лет борьбы. — М., 2009
  • Жириновский В. В. Мысли и афоризмы!. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Главный враг России — чиновник. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Уроды. — М. 2010
  • Жириновский В. В. Россия — и для русских тоже. — М., 2011
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учебное пособие для вузов, 2012. ISBN 978-5-8291-1367-4, ISBN 978-5-904993-24-5
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие / Под ред. Н. А. Васецкого. — М.: ЛДПР, 2012. ISBN 978-5-4272-0001-1
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие для студ. вузов. — 2-е изд. — М.: ЛДПР, 2013. — 464 с — 3000 экз. — ISBN 978-5-4272-0005-9
  • Жириновский В. В. Альманах ЛДПР: История в датах и лицах. — М.: Либерально-демократическая партия России, 2013 ISBN 978-5-4272-0004-2
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учеб. пособие для студ. вузов. — М.: ЛДПР, 2013—432 с — 3000 экз., ISBN 978-5-4272-0003-5
  • Добреньков В. И., Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировых цивилизаций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Академический проект, 2014. — 608 с — (Gaudeamus) ISBN 978-5-8291-1539-5
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внутриполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 1.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внешнеполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 2.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]