Сяргей Зьвераў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Сяргей Зьвераў | |
Сяргей Зьвераў | |
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1963 (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Култук, Іркуцкая вобласьць, Расея |
Рост | 178 см[1] |
С. Зьвераў у сеціве |
Сяргей Анатольевіч Зьвераў (нарадзіўся 19 ліпеня 1963 году, Култук, Іркуцкая вобласьць) — расейскі стваральнік прычосак, стыліст, сьпявак. Вядучы і адзіны ўдзельнік рэаліці-шоў «Поўны фэшн» (Муз-ТБ) і «Зорка ў кубе» (МТБ), «Зоркі ў модзе» (RU.TV).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяргей Анатольевіч Зьвераў нарадзіўся 19 ліпеня 1963 году ў пасёлку Култук недалёка ад Іркуцку ў сям’і чыгуначнага сьлесара Анатоля Зьверава. Пасьля трагічнай гібелі бацькі (разьбіўся на матацыкле) сям’я з 4-гадовым Сяргеем пераязджае ў м. Усьць-Каменагорск (Казахстан). У 1980-х гадах служыў ў шэрагах войска СССР (СПА) у Польшчы, дзе быў намесьнікам камандзіра ўзвода, сакратаром камсамольскай арганізацыі і даслужыўся да званьня старэйшага сяржанта[2]. Уступіў ў КПСС[2]. Атрымаў адукацыю па трох спэцыяльнасьцях: цырульнае мастацтва, дэкаратыўная касьметыка і кравец па вопратцы. У 1979 годзе трапіў у мадэльную прамыловасьць. Вучыўся ў Доме моды Парыжу і адначасова там і працаваў.
У 2007 годзе была выпушчана лялька «Стыліст Сяргей Зьвераў»[3].
Сяргей Зьвераў кіруе маскоўскім салёнам прыгажосьці «Сэлэбрыты» і зьяўляецца дырэктарам салёна «Сяргей Зьвераў»[4].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Анатоль Збвераў, разьбіўся на матацыкле ў 1967 годзе[5]. Маці Валянціна Цімафееўна працавала тэхнолягам на мясакамбінаце ў маладосьці ў пасёлку Култук, Іркуцкай вобласьці. Праз паўтара году пасьля сьмерці мужа выйшла замуж за кіроўцу аўтобуса, і з мужам пераехала ў Усьць-Каменагорск[6].
Брат Аляксандар Зьвераў (1961—1990), памёр ад астмы. Сын ад грамадзянскага шлюбу Сяргея Зьверава малодшы (нар. 25 жніўня 1993 году) — дыджэй[7].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў 4 разы афіцыйна жанаты па 2,5 году.
У 1995 годзе ў яго былі непрацяглыя адносіны з Натальляй Вятліцкай. Грамадзянская жонка Саша Проджэкт (Аляксандра Гінзбург) (нар. 26 красавіка 1986) у 2004—2005 гадах. Сустракаўся з колішняй удзельніцай гурта «Бліскучыя», а цяпер з супрацоўніцай музычнага тэлеканала RU.TV Юльянай Лукашовай. Аднак яны рассталіся, бо Сяргей аддаў перавагу сьпявачцы Паола. У 2010 годзе былі непрацяглыя адносіны з Ірынай Білык[8][9][10].
Прафесійная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першай кліенткай была Тацьцяна Ведзянеева[11]. У розны час супрацоўнічаў з Алай Пугачовай, Багданам Цітамірам, Ксеніяй Сабчак[6], Людмілай Гурчанка, Лаймай Вайкуле, Валерыем Лявонцьевым, Ірынай Панароўскай і іншымі[6][12].
Працаваў у салёне ў Далорэс Кандрашова — трэнера зборнай СССР па цырульніцкім майстэрстве[13]. Сяргей Зьвераў удзельнічаў у ток-шоў «Вокны» у сюжэце пра незадаволенага бацькі — шахцёра, які абурыўся, што яго сын абраў прафэсію стыліста[14]. У 2006 годзе застрахаваў свае рукі 1 мільён долараў ЗША[15].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2006 — папараць
- 2006—2007 — Мары Алісы
- 2006—2009 — Клюб (усе сэзоны) — камэо
- 2007 — У чаканьні цуду — камэо
- 2007—2008 — Каханьне — ня шоў-бізнэс
- 2009 — Як казакі … — стыліст Серж
- 2009 — О, шчасьліўчык!
- 2010 — Навагоднія сваты
- 2011 — Самы лепшы фільм 3-ДЭ — селебрыты
- 2012 — Чырвоны капялюш — стыліст-камэо
- 2013 — Сашатаня — камэо
Тэатар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляе ў спэктаклі Людмілы Гурчанка «Бюро шчасьця».
Музычныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Ради тебя» (2006)
- «Звезда в шоке…!!!» (2007)[16]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.km.ru/file/index.asp?data=18.09.2007+17:20:00&archive=on
- ^ а б http://rutube.ru/video/78741b67496f99e24a64794d0507d69a/
- ^ https://web.archive.org/web/20160304194849/http://tvgid.ua/news/26072007/10200/
- ^ http://www.fashiontime.ru/beauty/news/8498.html
- ^ https://web.archive.org/web/20151117074038/http://vetroks.gorod.tomsk.ru/index-1190210410.php
- ^ а б в http://gazeta.ua/ru/articles/people-newspaper/_v-yunosti-sergej-zverev-byl-bryunetom/175770
- ^ http://www.eg.ru/daily/stars/23198/
- ^ https://afisha.mail.ru/stars/news/28502/(недаступная спасылка)
- ^ http://www.segodnya.ua/life/interview/irina-bilyk-van-damm-ne-nocheval-u-menja-iz-za-zvereva.html
- ^ https://web.archive.org/web/20160304045747/http://www.livestory.com.ua/family/2010/06/27/111312.html
- ^ http://www.peoples.ru/art/designer/zverev/interview1.html
- ^ http://ria.ru/videocolumns/20100430/228702011.html#14479985200692&message=check&cookie=564eb42310ca25bc2500a0fc&cookiename=ria&cookielife=0
- ^ http://chewbakka.com/brains/zverev
- ^ https://web.archive.org/web/20160420211105/http://www.intv.ru/view/?film_id=133421
- ^ http://www.intermoda.ru/cit/old4807.html
- ^ http://musicmp3spb.org/artist/sergei_zverev.html