Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня
Выгляд
Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня (НЗДА; па-ангельску: Unstructured Supplementary Service Data, USSD) — спосаб імгненнага ўзаемадзеяньня між абанэнтам і паслуговым дадаткам сотавага апэратара, што ажыцьцяўляецца наборам знакаў з клявіятуры мабільнага тэлефона як падчас тэлефанаваньня. Паведамленьні не захоўваюцца на тэлефоне.
Кароткія нумары НЗДА пачынаюцца знакам * і заканчваюцца знакам #. Запыт зьдзяйсьняецца наборам кароткага нумару і націскам клявішы выкліку. Праз імгненьні на экране мабільніка зьяўляецца адказ. Выкарыстаньне НЗДА не вымагае падлучэньня дадатковых паслугаў і запамінаньня ключоў. Карыстаньне НЗДА ёсьць бясплатным. НЗДА папярэджваюць аб разавых выдатках на зьмену расцэнкі і падлучэньне паслугаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Неструктураваныя зьвесткі дадатковага абслугоўваньня Привет. Вэлком. Праверана 27 сьнежня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Схема НЗДА-запытаў (Doc) Привет. Вэлком. Праверана 27 сьнежня 2012 г.
- НЗДА-каманды Дапамога і абслугоўваньне. Мабільныя ТэлеСыстэмы (Беларусь). Праверана 27 сьнежня 2012 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |