Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/6 ліпеня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1253 — у Наваградку прайшла каранацыя Міндоўга (на выяве)
1607 — перамога каралеўскага войска на чале з гетманам вялікім Янам Каралем Хадкевічам над шляхецкім войскам ракашанаў на чале зь Янушам Радзівілам
1710 — у Майсэне (Саксонія) ўпершыню ў Эўропе наладзілі вытворчасьць парцаляны
1809 — на загад Напалеона Папу Рымскага Піюса VII выкралі з Ватыкану і вывезьлі ў Грэнобль
1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія ўлады расстралялі Канстантына Жаброўскага, палявога камандзіра паўстанцкага аддзелу
1885 — францускі мікрабіёляг Люі Пастэр пасьпяховы выпрабаваў вакцыну супраць шаленства
1919 — першы трансатлянтычны пералёт дырыжабля
1941 — напярэдадні прыходу немцаў супрацоўнікі НКВД расстралялі пад Глыбокім вязьняў Беразьвецкае турмы, пераважна звычайных сялянаў
1947 — адбыўся I зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага Нацыянальнага Камітэту
Архіў · Сёньня 7 сакавіка 2021 году · Абнавіць гэтую старонку