Віктар Д’ёкерэш
| Віктар Д’ёкерэш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1998[1][2] (27 гадоў) | |
| Рост | 189 см[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Лёндан | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2017 | Бромапойкарна | 56 (20) |
| 2018—2021 | Брайтан энд Гоўв | 0 (0) |
| 2019—2020 | → Санкт-Паўлі | 26 (7) |
| 2020—2021 | → Сўонсі Сіці | 11 (0) |
| 2021 | → Ковэнтры Сіці[d] | 19 (3) |
| 2021—2023 | Ковэнтры Сіці[d] | 91 (38) |
| 2023—2025 | Спортынг Лісабон | 66 (68) |
| 2025— | Арсэнал Лёндан | 8 (3) |
| Зборныя | ||
| 2015—2018 | Швэцыя (да 19)[d] | 18 (10) |
| 2019—2020 | Швэцыя (да 21)[d] | 8 (4) |
| 2019— | Швэцыя | 30 (15) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Віктар Эйнар Д’ёкерэш (па-швэдзку: Viktor Einar Gyökeres; нар. 4 чэрвеня 1998 году) — швэдзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Мае вугорскае паходжаньне праз свайго дзеда[5].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы «Аспудэн-Тэлюс» з Стакгольму.
У 2013 годзе ў веку 14 гадоў прыяднаўся да акадэміі клюбу «Бромапойкарна»[6]. Зь цягам часу прасоўваўся праз розныя юнацкія камандах клюбу, а праз два гады дэбютаваў у асноўным складзе[7]. Свае дэбютныя галы ўлучыў 20 жніўня 2015 году матчы Кубка Швэцыі, забясьпечыўшы перамогу свайму клюбу над супернікам[7]. У наступным годзе, калі клюб страціў месца ў элітным дывізіёне, Д’ёкерэш адзначыўся ў трэцім дывізіёне сямю галамі, дапамог «Броммапойкарне» вярнуць прасоўванне ў Супэрэтан[8]. У 2017 годзе ўлучыў пераможны гол у кубкавым матчы, выбіўшы ў чвэрцьфінале прадстаўніка найвышэйшай лігі клюб «Эльфсборг»[9]. Не зважаючы на тое, што футбаліст працягваць гуляць у другім дывізіёне, ён быў заўважаны ў Ангельшчыне. У выніку, склаў на два з паловай гады працоўную ўгоду з клюбам Прэм’ер-лігі «Брайтан энд Гоўв Альбіён»[10][11].
У новым клюбе швэд адразу далучыўся да моладзевай каманды клюбу. 28 жніўня 2018 году згуляў у складзе першай дружыны брайтанцаў у матчы Кубка лігі супраць «Саўтгэмптану»[12]. 26 студзеня 2019 году ўпершыню згуляў у Кубку Ангельшчыны, выйшаўшы на замену ў хатняй сустрэчы супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну» (0:0). Ня маючы гульнёвага часу, нападнік быў вымушаны сысьці ў арэнды, далучыўшыся ў ліпені 2019 году да складу нямецкага «Санкт-Паўлі»[13]. У першы туры Бундэсьлігі 2 Д’ёкерэш дэбютаваў у складзе гамбурскага клюбу, а першым голам адзначыўся 29 верасьня, улучыўшы мяч у браму «Зандгаўзэн». Па вяртаньні зь Нямеччыны, часам гуляў у кубкавых матчах брайтанцаў, а ў кастрычніку 2020 году прыяднаўся да клюбу «Сўонсі Сіці» на сэзон 2020—2021 гадоў[14]. Аднак, 14 студзеня 2021 году быў адкліканы з арэнды[15]. Ужо на наступны дзеля таксама паводле арэнднай угоды далучыўся да «Ковэнтры Сіці». Улетку 2021 году стаў паўнавартасным гульцом каманды, узгадніўшы трохгадовы кантракт[16]. У гэтым клюбе хутка стаў футбалістам асноўнага складу, гуляючы ў Чэмпіёншыпе.
13 ліпеня 2023 году Д’ёкерэш падпісаў пяцігадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам», які выклаў за гульца рэкордныя 20 мільёнаў эўра і 4 мільёны эўра ў дадатак як бонусы[17][18]. 12 жніўня запачаткаваў выступы ў складзе партугальскай каманды, зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы і двойчы ўлучыўшы мяч у браму «Візэлы», чым дапамог сталічнікам здабыць хатнюю перамогу зь лікам 3:2[19]. 21 верасьня нападнік дэбютаваў у Лізе Эўропы, згуляўшы матч і забіўшы гол у браму аўстрыйскага «Штурму»[20]. 2 лістапада зрабіў хет-трык у матчы Кубка лігі супраць «Фарэнсі». Празь дзесяць дзён забіў адзіны гол «Спортынгу» ў матчы супраць «Бэнфікі» (2:1)[21]. 17 сакавіка 2024 году адзначыўся хет-трыкам у матчы чэмпіянату, засмуціўшы гульцоў «Баавішты»[22]. У час зь верасьня па студзень Д’ёкерэш забіў 13 галоў і аддаў 6 галявых перадачаў, дзякуючы чаму прызнаваўся гульцом месяцу і нападнікам месяцу пяць месяцаў запар. Да канца сэзон швэд яшчэ атрымліваў памянёныя ўзнагароды ды стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, запісаўшы на свой рахунак 29 галоў. У тым ліку дзякуючы высілкам нападніка «Спортынг» стаў чэмпіёнам краіны.
17 верасьня 2024 году ў сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў забіў свой першы гол, адкрыўшы лік у пераможным матчы над «Лілем» (2:0)[23]. 1 лістапада Д’ёкерэш паклаў на свой рахунак чатыры галы ў матчы супраць «Фарэнсі». 5 лістапада стаў другім швэдзкім гульцом пасьля Златана Ібрагімавіча і першым гульцом «Спортынгу», які зрабіў хет-трык у Лізе чэмпіёнаў у пераможным матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (4:1)[24][25].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 студзеня 2019 году Д’ёкерэш дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швэцыі ў матчы супраць зборнай Фінляндыі[26]. Праз тры дні ён забіў свой першы гол у складзе зборнай у нічыйным матчы супраць зборнай Ісьляндыі (2:2). Пасьля пэўны час не выклікаўся, але ў кастрычніку 2021 году зноў быў запрошаны да каманды, каб замяніць Ібрагімавіча[27].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спортынг»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Viktor Gyökeres // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Gyökeres, Viktor Einar // Sveriges befolkning 2000 (шв.) — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ^ а б Sveriges befolkning 2000 (шв.) — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ^ а б https://web.archive.org/web/20250124101432/https://www.sporting.pt/pt/futebol/equipa-principal/plantel/viktor-einar-gyokeres (парт.)
- ^ «Viktor Gyökeres a PL-ben folytatja». Goal.com.
- ^ «Viktor Gyokeres: Sporting striker’s rise to become one of Europe's best strikers». BBC Sport.
- ^ а б Appelquist, Peter (6.09.2017). «Viktor Gyökeres klar för Brighton & Hove Albion FC». IF Brommapojkarna.
- ^ Strandman, Pelle (2.07.2017). «Stor chans att vi lyckas med det också…». Afonbladet
- ^ Forsberg, Aron (12.03.2017). «TV: 18-åringen sköt BP till stor cupskräll med solomål». Fotboll Skanalen.
- ^ «Albion Agree Deal for Swedish Youngster». Brighton & Hove Albion.
- ^ «Brighton agree Viktor Gyokeres transfer from Brommapojkarna». ESPN.
- ^ Bailey, Steve (28.08.2018). «Brighton knocked out of Carabao Cup by late Southampton goal». Sussex Express.
- ^ «Gyökeres joins on loan». FC St. Pauli.
- ^ «Viktor Gyokeres heads to Swansea on loan». Brighton & Hove Albion F.C.
- ^ «Viktor Gyokeres recalled from Swansea City loan spell». Swansea City.
- ^ Turner, Andy (9.07.2021). «Sky Blues sign Brighton striker Viktor Gyokeres». CoventryLive.
- ^ «Gyokeres no Sporting: a cláusula de rescisão e todos os valores do negócio». O Jogo.
- ^ «Coventry striker Gyokeres joins Sporting Lisbon». BBC Sport.
- ^ «Sporting salvage three late points after Gyökeres stars in glowing debut». OneFootball.
- ^ «Sporting vence Sturm Graz e quebra maldição austríaca». SAPO Desporto
- ^ Vaza, Marco (12.11.2023). «Afinal, ainda há vida neste Benfica». Público.
- ^ «Sporting goleia o Boavista com hat-trick de Gyokeres: veja os golos». Jornal de Notícias.
- ^ «Gyökeres mostrou-se à Europa e Debast fez as pazes com as bancadas». Diário de Notícias.
- ^ «Sporting 4-1 Manchester City: Viktor Gyokeres hat-trick as Ruben Amorim’s side thrash Man City». BBC Sport.
- ^ Baynes, Ciaran (5.11.2024). «Sporting CP 4-1 Manchester City: Viktor Gyokeres hat-trick stuns English champions in Ruben Amorim’s farewell». Eurosport.
- ^ «Vi har inte många som honom i svensk fotboll». Aftonbladet.
- ^ Turner, Andy (2.10.2021). «Sky Blues’ Viktor Gyokeres to replace Ibrahimovic for Sweden». CoventryLive.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Арсэнал — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Рая · 2 Саліба · 3 Маскера · 4 Ўайт · 5 Інкап’е · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгар · 9 Жэзус · 10 Эзэ · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 13 Арысабаляга · 14 Д’ёкерэш · 16 Нэргар · 19 Трасар · 20 Мадуэке · 22 Нванэры · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 33 Каляф’ёры · 36 Субімэндзі · 41 Райс · 49 Льюіс-Скелі · 56 Даўман · Трэнэр: Артэта |
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Бромапойкарна» Стакгольм
- Футбалісты клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Санкт-Паўлі» Гамбург
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Ковэнтры Сіці»
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія футбалісты