Плёс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Горад Плёс у 2005 годзе

Плёс — горад у Прыволскім раёне Іванаўскай вобласьці Расеі. Насельніцтва (2008) — 2600 чалавек. Горад знаходзіцца на правым беразе Волгі ў вусьці ракі Шахонкі. Самы высокі пункт у горадзе знаходзіцца на вышыні 54 м над узроўнем Волгі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пасяленьне было на месцы гораду яшчэ ў 12 стагодзьдзі, аднак афіцыйна гісторыя пачынаецца ў 1410 годзе, калі князь масковіі Васіль I загадаў пабудаваць тут умацаваную мытна-вартавую заставу. У 1778 годзе Плёс на кароткі час стаў павятовым цэнтрам. У Плёсе была палатняная фабрыка, два заводы, у якіх выраблялі солад, два бровары, 10 кузьняў, казённы саляны склад, гандлёвыя лаўкі. У горад часта наведваліся славутыя расейскія мастакі (Ільля Рэпін, Аляксей Саўрасаў, Ісак Левітан, Фёдар Шаляпін). Ісак Левітан стварыў у Плёсе шэраг знакамітых карцін.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]