Перайсьці да зьместу

Вяркудзкае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вяркудзкае»)
Возера
Вяркудзкае возера
Краіна Беларусь
Плошча 1,8 км²
Плошча вадазбору 9,1 км²
Максымальная глыбіня 12 м
Найбольшая даўжыня 2,2 км
Найбольшая шырыня 1,3 км
Даўжыня берагавой лініі 9 км
Аб’ём вады 10,86 млн м³
Каардынаты 55°12′25″ пн. ш. 28°53′57″ у. д. / 55.20694° пн. ш. 28.89917° у. д. / 55.20694; 28.89917Каардынаты: 55°12′25″ пн. ш. 28°53′57″ у. д. / 55.20694° пн. ш. 28.89917° у. д. / 55.20694; 28.89917
Вяркудзкае возера на мапе Беларусі ±
Вяркудзкае возера
Вяркудзкае возера
Вяркудзкае возера
Вяркудзкае возера
Вяркудзкае возера
Вяркудзкае возера

Вярку́дзкае возера (Вяркуда) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Вяркуды. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча возера Вяркудзкае складае 1,8 км². Найбольшая глыбіня возера — 12 м. Даўжыня возера — 2,2 км, найбольшая шырыня — 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,86 млн м³, плошча вадазбору возера — 9,1 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 25—30 м, пераважна знаходзяцца пад лесам. На ўсходзе вышыня схілаў складае 5—7 м, схілы разараныя. Берагі возера зьліваюцца з схіламі. На поўдні берагі нізкія, забалочаныя.

Падводная частка катлавіны вадаёма складаецца з 2 плёсаў. Літаральная зона пяшчанае, глыбакаводная, высланая глеем.

Шырыня паласы расьліннасьці складае да 140 м. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная ў возеры да глыбіні 3 м.

  • Вяркудзкае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — С. 116.