Перайсьці да зьместу

Вялікія Лукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікія Лукі
рас. Великие Луки
Герб Вялікіх Лукаў Сьцяг Вялікіх Лукаў
Першыя згадкі: 1166
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пскоўская вобласьць
Плошча:
  • 60 км²
Вышыня: 100 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 81153
Паштовы індэкс: 182100–182115
Нумарны знак: 60
Геаграфічныя каардынаты: 56°21′0″ пн. ш. 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. / 56.35; 30.51667Каардынаты: 56°21′0″ пн. ш. 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. / 56.35; 30.51667
Вялікія Лукі на мапе Расеі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://vluki.reg60.ru/

Вялі́кія Лу́кі (па-расейску: Великие Луки) — горад абласнога падпарадкаваньня ў паўднёва-ўсходняй частцы Пскоўскай вобласьці Расеі, зьяўляецца цэнтрам Вялікалуцкага раёну, але не ўваходзіць у ягоны склад. Праз горад працякае рака Ловаць (упадае ў возера Ільмень)[2]. Насельніцтва складае 90 922 жыхароў (2020).

Упершыню згадваецца ў Наўгародзкім летапісе пад 1166 годам. Частка Наўгародзкай рэспублікі. У 1167 годзе спалены смаленскім князем Раманам Расьціславічам і ягоным братам Мсьціславам. У 1198 пацярпеў ад полацкага княства. У 1211 годзе пабудаваная крэпасьць[2]. Да 1406 году меў назву Лукі. У 1478 годзе ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы. У 1580 годзе ў выніку аблогі ўзяты арміяй польскага караля Стэфана Баторыя, але паводле Ям-Запольскага міра 1582 году вернуты Рускай дзяржаве. У 1611 годзе быў цалкам разбураны швэдзкімі войскамі[3]. Падчас Другой сусьветнай вайны быў моцна разбураны, адноўлены пасьля вайны.

Буйны чыгуначны вузел[4] Акцябрскай чыгункі[5]. У 1900 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі. У 1901 годзе адчыненая чыгуначная станцыя. У 1907 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Мікалаеўскай чыгункі. Празь Вялікія Лукі праходзяць чыгуначныя лініі Рыга-Масква, і Балагова-Полацак[2]. Аэрапорт «Вялікія Лукі» разьмешчаны ў вёсцы Максімава, адчынены ў 1928 годзе, эксплюатаваўся да 1993 году[6].

Адукацыя і культура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікалукская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (заснаваная ў 1957 годзе як сельскагаспадарчы інстытут)[7], філіял Пецярбургскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту шляхоў камунікацый Імпэратара Аляксандра I (адчынены ў 1964 годзе[8]). Вялікалукская дзяржаўная акадэмія фізычнай культуры і спорту (адчыненая ў 1970 годзе)[9].

У горадзе працуе краязнаўчы музэй (адчынены ў 1919 годзе). Драматычны тэатар (1919). Помнікі Канстанціну Ракасоўскаму, Аляксандру Матросаву.

У горадзе разьмешчаныя машынабудаўнічыя прадпрыемствы, якія выпускаюць электрабытавыя прылады, акумулятары і інш. Агульны ўнёсак прадпрыемстваў Вялікіх Лукаў у аб'ём вытворчасьці Пскоўскай вобласьці скаладае амаль 40 %[10]. У 1944 годзе заснаваны Вялікалукскі завод мэханічных вырабаў, які першапачаткова выпускаў будаўнічыя і сталярныя інструманты[11]. Ад 1953 году працуе Вялікалукскі завод «Лесхозмаш»[12]. У 1957 годзе заснаваны радыёзавод, які выпускаў радыё- і высакавольтную апаратуру[13] (зачынены ў 2010 годзе[14]). У 1960 годзе заснаваны вялікалукскі завод «Рэастат», які выпускае нізкавольтную пускарэгулюючую апаратуру[15]. Працуе АТ «Вялікалукскі вопытны машынабудаўнічы завод» (вытворчасьць грузапад'ёмнага абсталяваньня)[16]. У 1998 годзе заснаваны Вопытны завод «Мікрон», які вырабляе гандлёвае абсталяваньне[17]. Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

  • 1939 год — 35 000 чалавек[2]
  • 1970 год — 80 000 чалавек[2]
  • 1994 год — 115 600 чалавек[4]
  • 2005 год — 103 500 чалавек[18]
  • 2006 год — 102 357[3]
  1. ^ https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/NAS230403_1.htm
  2. ^ а б в г д Великие Луки // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  3. ^ а б Velikiye Luki. Encyclopædia Britannica, inc. (19 жніўня 2011). Праверана 15 жніўня 2019 г.
  4. ^ а б Вялікія Лукі // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С.388.
  5. ^ Структура ОАО "РЖД" (рас.). ОАО "РЖД". Праверана 15 жніўня 2019 г.
  6. ^ Аэропорт Великие Луки (рас.). AVIADO.RU – Портал об авиации и дешевые авиабилеты. Праверана 15 жніўня 2019 г.
  7. ^ Основные сведения о ВГСХА (рас.). Великолукская ГСХА. Праверана 15 жніўня 2019 г.
  8. ^ Основные сведения (рас.). Великолукский филиал ПГУПС. Праверана 15 жніўня 2019 г.
  9. ^ История (рас.). Великолукская Государственная Академия Физической Культуры. Праверана 15 жніўня 2019 г.
  10. ^ Промышленность (рас.). Город Великие Луки. Архіўная копія ад 19 жніўня 2011 г.
  11. ^ История завода. ВЕЛМАШ-С (рас.) Праверана 15 жніўня 2019 г.
  12. ^ О компании (рас.). АО "Великолукский завод Лесхозмаш". Праверана 15 жніўня 2019 г.
  13. ^ Великолукский Завод Радиоприбор (рас.) Архіўная копія ад 23 лютага 2007 г.
  14. ^ ООО "Великолукский Завод "Радиоприбор" (рас.) Праверана 15 жніўня 2019 г.
  15. ^ История (рас.). Силовые машины — завод Реостат. Праверана 15 жніўня 2019 г.
  16. ^ Великолукский Опытный Машиностроительный завод (рас.) Праверана 15 жніўня 2019 г.
  17. ^ История (рас.). Микрон. Праверана 15 жніўня 2019 г.
  18. ^ ВЕЛИКИЕ ЛУКИ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20190815220819/https://bigenc.ru/geography/text/1904833 Дата обращения: 16.08.2019

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікія Лукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў