Урэчнік
Выгляд
| Урэчнік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Кляса | Аднадольныя |
| Парадак | Частухакветныя |
| Сямейства | Урэчнікавыя |
| Род | Урэчнік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Potamogeton | |
Урэчнік (па-лацінску: Potamogeton) — шматгадовыя водныя расьліны; сямейства ўрэчнікавых. Асобныя пабегі або часткі расьлін свабодна плаваюць у вадзе непасрэдна на паверхні або пад паверхняй вады.
Лацінская назва роду Potamogeton паходзіць ад грэц. ποτάμι, што значыць рака, і грэц. γείτων, што значыць сусед, і паказвае на прастору пражываньня расьлін гэтага роду.
Віды ўрэчніку вялікага практычнага значэньня ня маюць. Урэчнікам харчуюцца водныя малюскі, насякомыя, рыбы. Утрымлівае шмат вапны і можа служыць угнаеньнем.