Перайсьці да зьместу

Браўзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вэб-браўзэр»)

Ўэб-аглядальнік або бра́ўзэр (па-ангельску: Web browser, у іншым напісаньні — бро́ўзэр) — гэта праграмнае забесьпячэньне для прагляду ўэб-сайтаў, гэта значыць для запыту ўэб-старонак зь Сеціва, для іх апрацоўкі і вываду, і для рэалізацыі пераходу ад аднае старонкі да іншай.

Большасьць браўзэраў таксама здольныя да прагляду зьместу FTP-сэрвэраў.

Браўзэры стала разьвіваліся з пары ўзьнікненьня Сеціва, і зь яго ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмаю тыповага пэрсанальнага кампутара. Цяпер браўзэр — комплексная праграма для апрацоўкі і вываду розных складнікаў ўэб-старонкі, і для стварэньня інтэрфэйсу паміж ўэб-сайтам і яго наведвальнікам. Практычна ўсе папулярныя браўзэры распаўсюджваюцца бясплатна або «ў камплекце» зь іншымі праграмамі: Internet Explorer (як складнік Windows), Mozilla Firefox (вольнае ПЗ), Opera (бясплатна), Safari (як складнік Mac OS X).

Гісторыя развіцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым распаўсюджаным браўзэрам з графічным інтэрфэйсам быў NCSA Mosaic, затым на доўгі час рынак манапалізаваў Netscape Navigator. У 1995 годзе кампанія «Майкрасофт» выпусціла Windows 95, што ўлучала Internet Explorer 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткам вайны браўзэраў, якая скончылася поўнай паразай Netscape і трыюмфам Internet Explorer, які ў выніку заняў больш за 95 % рынку. Зрэшты, гінучы Netscape нанес удар у сьпіну «Майкрасофту» , выпусьціўшы зыходны код свайго браўзэру пад вольнае ліцэнзіяю MPL (Mozilla Public License). На яго аснове былі створаныя новыя браўзэры Mozilla і Mozilla Firefox. Апошні паступова набірае папулярнасьць. У 2005 годзе браўзэр Opera таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.

Вайна браўзэраў была бы выключна камэрцыйнай справаю карпарацыяў, калі бы асноўным прыёмам у барацьбе ня стала даданьне спэцыфічных, нестандартных магчымасьцяў да браўзэру. Найвялікшыя адрозьненьні ўзьнікалі ў падтрымцы JavaScript — мовы сцэнараў, якая дадае інтэрактыўнасьці дакумэнтам. У выніку шматлікія дакумэнты былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзэру і цалкам не чыталіся ў іншых. WWW-Кансорцыюм прымае мноства стандартаў (розных вэрсіяў HTML, JavaScript, CSS і інш.), але адказнасьць за прытрымліваньне да гэтых стандартаў цалкам кладзецца на распрацоўнікаў браўзэраў. У апошнія гады ўзровень падтрымкі стандартаў значна вырас, і з сучасных браўзэраў толькі Internet Explorer (перадапошняя, шостая, вэрсія якога выйшла ў 2001 годзе) мае сур'ёзныя недахопы ў іх падтрымцы (а апошняя — сёмая, якая выйшла месяц таму, яшчэ ня досыць дасьледаваная на адпаведнасьць стандартам).

У лякалізаваных вэрсіях апэрацыйных сыстэмаў сямейства Windows браўзэры мянуюцца проста аглядальнікамі, аглядальнікамі сеткі або ўэб-аглядальнікамі.

Папулярныя браўзэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меней папулярныя браўзэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкставыя браўзэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Браўзэры для мабільных тэлефонаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]