Вылазы (Берасьцейская вобласьць)
Вылазы | |
трансьліт. Vylazy | |
Дата заснаваньня: | 1554 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Парахонскі |
Насельніцтва: | 54 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225739 |
СААТА: | 1254883011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′13″ пн. ш. 26°22′13″ у. д. / 52.20361° пн. ш. 26.37028° у. д.Каардынаты: 52°12′13″ пн. ш. 26°22′13″ у. д. / 52.20361° пн. ш. 26.37028° у. д. |
± Вылазы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вы́лазы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавету. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца возера Выласкае[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая згадка ў 1554 годзе, зьяўлялася даўняй уласнасьцю польскага караля Жыгімонта I. Пасьля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашэй. Найчасьцей сустракаецца прозьвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету[3].
У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 году ў складзе БССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 54 жыхары
- 1999 год — 73 жыхары
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1787) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113Г000721
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235
- ^ Ліст карты N-35-137. Выданьне 1991 г. стан мясцовасьці на 1987 г. (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- ^ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылазы (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў