Перайсьці да зьместу

Ўудзі Ален

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вудзі Ален»)
Ўудзі Ален
Woody Allen
Імя пры нараджэньні Allen Stewart Königsberg
Дата нараджэньня 30 лістапада 1935(1935-11-30)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэньня Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Месца вучобы
Занятак рэжысэр
сцэнарыст
актор
музыка
прадусар
драматург
Месца працы
Гады дзейнасьці 1950 — цяпер
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Writers Guild of America, East[d]
Бацька Martin[d][2]
Маці Нэці Кёнігсбэрг[d][2]
Дзеці Ронан Фэраў[d][3], Мозэс Фэраў[d], Дылан Фараў[d], Манзі Тыё Ален[d] і Бэшэ Думэн Ален[d]
Узнагароды Оскар (1977 — найлепшы рэжысэр; 1977, 1986, 2011 — найлепшы сцэнар)
«Залаты Глёбус» (1985 — найлепшы сцэнар)
IMDb ID nm0000095
Сайт WoodyAllen.com
Подпіс Выява аўтографу

Ўу́дзі А́лен (па-ангельску: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Ст’ю́арт Кёнігсбэрг, па-ангельску: Allen Stewart Königsberg; нарадзіўся 1 сьнежня 1935 году) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, музыка, прадусар ды драматург.

Ален нарадзіўся 1 сьнежня 1935 году ў Брукліне (Нью-Ёрк). Сваю творчую кар’еру ён пачынаў з складаньня гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Гоўпа і Бадзі Гэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова складаў тэксты і выступаў як актор. Тады і зьявіўся псэўданім Ўудзі Ален.

У 1966 годзе Ўудзі выпусьціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігодзьдзем пародыяў». Так і зьявіўся жанр «інтэлектуальная камэдыя». З самога пачатку свае рэжысэрскае дзейнасьці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага габрэя, нэўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе зь яўнай патрэбай у псыхааналітыцы. У 1971 годзе зьняў кінакамэдыю «Бананы».

У 1977 годзе за карціну «Эні Гол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыцьцё, Ўудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскары» — за найлепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і згуляў, за найлепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і найлепшы сцэнар. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амэрыкі.

Ален добра вядомы і як пісьменьнік. Ён рэгулярна публікаваў у «Нью-Ёркер» зьедлівыя і дасьціпныя фэльетоны і нават выпусьціў некалькі кніг. Аўтар п’есаў «Ня піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, складанак апавяданьняў «Зводзячы лікі» (1966), «Бязь пер’я» (1975). Яго фільмы трывала зьвязаныя зь яго асабістым жыцьцём: кожная яго новая пасія аб’яўлялася музай і станавілася галоўнай акторкай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты жа ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасьля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ а б Geni.com (мн.) — 2006.
  3. ^ Lundy D. R. Woody Allen // The Peerage (анг.)