Перайсьці да зьместу

Галалёд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вобліў»)

Галалё́д альбо во́бліў — слой гарбастага лёду (лёдавая корка) альбо абледненага сьнега, які ўтвараецца на паверхні зямлі праз замярзаньне расталай вады, калі пасьля адлігі адбываецца спаданьне тэмпэратуры паветра й глебы (пераход да адмоўнай тэмпэратуры).

Звычайна вобліў назіраецца на зямной паверхні, яшчэ часьцей на дарогах, ходніках і сьцежках. Вобліў можа захоўвацца некалькі дзён запар, да таго часу калі ён будзе пакрыты зьверху новым сьнегавым покрывам альбо цалкам не растане ў выніку дастатковага павышэньня тэмпэратуры паветра й глебы.