Сухмень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патрэсканая зямля падчас сухмені

Сухме́нь, таксама за́суха — працяглы (ад некалькіх тыдняў да двух[1]-трох месяцаў) тэрмін устойлівага надвор’я з высокімі (для дадзенай мясцовасьці) тэмпэратурамі паветра й малой колькасьцю ападкаў (дажджу) — вынікам чаго зьяўляецца паніжэньне вільготазапасаў глебы й узьнікае прыгнечаньне й згуба збожжавых расьлінаў.

Пачатак сухмені звычайна зьвязаны з устанаўленьнем маларухомага высокага антыцыклёну. Багацьце сонечнай цяплыні й павольнае паніжэньне вільготнасьці паветра ствараюць павышаную выпаральнасьць (атмасфэрная сухмень), у гэтай сувязі запасы глебавай вільготнасьці без аніякіх дажджоў высіляюцца (глебавая сухмень). Паступова, падчас узмацненьня глебавай сухмені, перасыхаюць сажалкі, азёры, крыніцы — пачынаецца гідралягічная сухмень.

Пры сухмені паступленьне вады ў расьліны праз карэньне перашкаджаецца, расход на трансьпірыцыю пачынае пераўзыходзіць яе прытоку з глебы, ваданасычанасьць тканкі падае, звычайныя ўмовы фотасынтэза й вугляроднае жыўленьне парушаюцца. У залежнасьці ад пары году адрозьніваюць вясновыя, летнія, восеньскія сухмені.

  • Вясновая сухмень асабліва небясьпечная для раньніх збожжавых культураў;
  • Летняя моцна шкодзіць як раньнім, так і позьнім збожжавым і іншым аднагадовым расьлінам, а таксама плодавым расьлінам;
  • Восеньская небясьпечная для ўзыходаў зімавых.

Найбольш згубныя — вясеньне-летнія й летне-восеньскія сухмені.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Засуха // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 5