Алег Дулуб
| Алег Дулуб | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 верасьня 1965 (61 год) | |
| Рост | 176 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1983—1987 | РШВСМ-Алімпія[d] | |
| 1988 | Бабруйск | |
| 1989 | Хваля | |
| 1989 | Віцебск | 8 (0) |
| 1990 | Вікторыя | |
| 1991—1992 | Гомель | 55 (3) |
| 1992 | Шахцёр Салігорск | 14 (0) |
| 1993—1994 | Маладэчна-2018 | 35 (6) |
| 1994 | Югра Ніжнявартаўск[d] | 22 (2) |
| 1994 | Сынот[d] | |
| 1995—1996 | Вайрагс[d] | 43 (19) |
| 1996 | Дынабург[d] | 9 (2) |
| 1997 | Рэжыца[d] | 10 (2) |
| 1997 | Далянь Шыдэ[d] | 1 (0) |
| 1998 | КПВ[d] | 18 (4) |
| 1999 | КПТ-85[d] | 7 (2) |
| 1999—2001 | ТП-47[d] | 32 (24) |
| 2003 | Адзінства | 20 (4) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2002—2003 | Адзінства | |
| 2006 | Менск-2 | |
| 2015—2016 | Крумкачы | |
| 2016—2017 | Карпаты | |
| 2017 | Чарнаморац Адэса | |
| 2018 | БАТЭ | |
| 2019 | Беларусь (да 19)[d] | |
| 2019 | Атыраў | |
| 2021 | Крумкачы | |
| 2021—2023 | Львоў | |
| 2023—2024 | ЛНЗ Чаркасы | |
| 2026 | Ніва Цярнопаль[d] | |
Алег Дулуб (нар. 20 верасьня 1965 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Гуляў у розных беларускіх клюбах, а таксама ў Польшчы, Расеі, Латвіі, Чэхіі, Кітаі і Фінляндыі. Дулуб стаў першым у чэмпіянатах Латвіі, хто правёў пяць галоў у адной гульні[1].
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Трэнэрскую кар’еру пачаў у 2002 годзе, калі стаў галоўным трэнэрам койданаўскай «Лівадыі», якая ў той час выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці. Пазьней быў трэнэрам у дублі «Дарыды» і другой камандзе «Менску». З 2007 па 2014 году працаваў асыстэнтам галоўнага трэнэра ў розных клюбах беларускай Найвышэйшай лігі.
У траўні 2015 году ачоліў клюб Першай лігі «Крумкачы», які вывеў у Найвышэйшую лігу. У кастрычніку 2016 году стаў галоўным трэнэрам украінскіх «Карпаты»[2], але па заканчэньні сэзону 2016—2017 гадоў у чэрвені 2017 году пакінуў пасаду паводле сямейных абставінаў[3]. У верасьні 2017 году ачоліў адэскі «Чарнаморац», але пакінуў пасаду галоўнага трэнэра ў сьнежні таго ж году. У студзені 2018 году стаў новым галоўным трэнэрам барысаўскага БАТЭ[4]. Пачаў сэзон у Найвышэйшай лізе з 8 перамог запар, аднак прайграў у Супэркубку і Кубку Беларусі берасьцейскаму «Дынама». 3 чэрвеня 2018 году, на наступны дзень па паразе ў чэмпіянаце Беларусі ад «Гарадзеі», Дулуб быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнэра барысаўчанаў[5].
У сакавіку 2019 году быў прызначаны галоўным трэнэрам зборнай Беларусі (да 19 гадоў)[6], а ў траўні таго ж году ачоліў казаскі клюб «Атыраў»[7]. У верасьні 2019 году, пасьля пяці запараў паразаў у чэмпіянаце Казахстану, кантракт спэцыяліста з клюбам быў скасаваны[8].
У студзені 2021 году зноў стаў галоўным трэнэрам «Крумкачоў»[9]. Пакінуў пасаду ў чэрвені 2021 году[10]. У верасьні 2021 году быў прадстаўлены ў якасьці галоўнага трэнэра ўкраінскага «Львова»[11]. Быў звольнены з пасады ў сакавіку 2023 году[12]. У жніўні 2023 году ўзначаліў чаркаскі ЛНЗ[13].
У лютым 2025 году Дулуб вярнуўся ў «Львоў», які з 2023 году пачаў функцыянаваць як футбольная школа, у якасьці дзіцяча-юнацкага трэнэра[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Futbols/SA. — 2008. — Сьнежань. — С. 30.
- ↑ Олег Дулуб - главный тренер "Карпат"
- ↑ Дулуб покинул «Карпаты»
- ↑ БАТЭ объявил о назначении Олега Дулуба на пост главного тренера
- ↑ БАТЭ уволил Дулуба
- ↑ Юниорскую (U-19) сборную Беларуси возглавил Олег Дулуб
- ↑ Олег Дулуб возглавил казахстанский "Атырау"
- ↑ Официально: "Атырау" объявил о расторжении контракта с Дулубом
- ↑ НФК "Крумкачы" объявили о возвращении на пост главного тренера Олега Дулуба
- ↑ Олег Дулуб покинул пост главного тренера "Крумкачоў"
- ↑ Дулуб официально представлен в качестве главного тренера "Львова"
- ↑ Олег Дулуб официально покинул "Львов" (рас.) Праверана 2023-03-22 г.
- ↑ Украинский ЛНЗ сообщил о назначении белоруса Дулуба главным тренером (рас.) Праверана 2023-08-31 г.
- ↑ Экс-тренер Карпат нашел неожиданное место работы в Украине. Football24.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце БАТЭ(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 20 верасьня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Каленкавічах
- Футбалісты клюбу «Бабруйск»
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Вікторыя» Мар’іна Горка
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Адзінства» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Карпаты» Львоў
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Адэса
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты клюбу ЛНЗ Чаркасы
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры