Васіль Рагаўцоў
Васіль Рагаўцоў | |
Дата нараджэньня | 4 студзеня 1952 |
---|---|
Месца нараджэньня | Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 14 сакавіка 2016[2] |
Месца вучобы | Мазырскі пэдагагічны інстытут (1973) |
Занятак | паэт |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | аўтар «Расейска-беларускага слоўніка па машынабудаваньні» (1998) і «Анамастычнага слоўніка Магілёўшчыны» (2000) |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў[3] |
Навуковая ступень | доктар навук (2003) |
Узнагароды |
літаратурная прэмія Хомчанкі (2008)
|
Васі́ль Іва́навіч Рагаўцо́ў (1952, Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь — 2016) — беларускі мовазнавец і паэт.
Прафэсар (1993) і доктар філялягічныхх навук (2003). Сябар-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2002). Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2008)[4] за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (2014).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1967 годзе 15-гадовым юнаком надрукаваў першыя вершы ў жлобінскай раённай газэце «Камуніст». У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стрэшыне, паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Мазырскага пэдагагічнага інстытуту і пачаў выступаць зь вершамі ў агульнакраёвым друку. У 1973 годзе скончыў Мазырскі пэдінстытут па спэцыяльнасьці беларуская мова і літаратура[4].
У 1973—1976 гадох працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Коўчыцкай сярэдняй школе Шацілавіцкага раёну (Гомельская вобласьць). У 1978 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР і працаўладкаваўся ў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. У 1979 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата філялягічных навук. У 1981 годзе стаў суаўтарам «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны». У 1983—2013 гадох быў загаднікам катэдры беларускай мовы Магілёўскага пэдінстытуту. У 1993-м атрымаў навуковую годнасьць прафэсара. У 1996 годзе стаў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. У 1999 годзе атрымаў годнасьць сябра-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі. 12 красавіка 2002 году абараніў у Інстытуце мовазнаўства НАНБ доктарскую дысэртацыю «Маўленчае выражэньне камічнага ў беларускай драматургіі», якую напісаў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце[5].
У 2003-м стаў доктарам філялягічных навук. На 2011 год напісаў звыш 100 навуковых працаў, у тым ліку такія кнігі, як «Уводзіны ў мовазнаўства» (2004) ў суаўтарстве з Антонам Юрэвічам, «Моўны разбор у ВНУ i ў школе» (1998) ў суаўтарстве з Соф'яй Кечык, «Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Уводзіны ў мовазнаўства: заданьні для самастойнай работы студэнтаў» (1992), «Сынтаксіс беларускай i расейскай моваў: дыскусійныя пытаньні» (2001), «Практыкум па гіcтopыі агульнага мовазнаўства» (2001), «Расейска-беларускі слоўнік па машынабудаваньні» (1998) і «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000). Таксама выдаў 5 паэтычных зборнікаў: «Сутоньне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007), «На роскрыжы дарог» (2008) і «Імгненьне і вечнасьць». Яго асобныя вершы паклаў на музыку кампазытар Мікалай Яцкоў[6]. У 2008 годзе стаў ляўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». У 2010 годзе выбаў «Слоўнік пра камічнае». У 2011 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік «Прафэсар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-пэдагагічная дзейнасьць, літаратурная творчасьць». 22 сьнежня — 6 лютага 2012 году Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысьвяціла 60-гадоваму юбілею Рагаўцова выставу «Глыток з родных крыніц». На 2012 год ягоныя вершы друкаваліся ў 7 часопісах «Полымя», «Маладосьць», «Роднае слова», «Першацьвет», «Вожык», «Бярозка» і «Вясёлка», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газэце» і газэтах «Чырвоная зьмена», «Наша слова» і «Сталіца». Сярод іншага, вершы Рагаўцова ўвайшлі ў анталёгію беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла»[7].
6 лютага 2014 году атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага працаўніка адукацыі Беларусі[8]. На 2018 год напісаў звыш 220 навуковых працаў, сярод якіх было 15 падручнікаў, 4 манаграфіі і 2 слоўнікі. Сярод такіх выданьняў былі: «Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны» (2004) ў суаўтарстве, а таксама кнігі «Гісторыя мовазнаўства» (2005), «Агульнае мовазнаўства» (2006), «Агульнае мовазнаўства: Практыкум» (2007) і энцыкляпэдычны даведнік «Мовы сьвету» (2009)[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Рагаўцоў. Уводзіны ў мовазнаўства. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2004. — 576 с. — ISBN 985-480-054-7
- Васіль Рагаўцоў. Адмыслоўцы: вершы. — Менск: Кнігазбор, 2007. — 21 с. — ISBN 978-985-6824-86-2
- Васіль Рагаўцоў. Вэрбальныя сродкі камічнага ў беларускай драматургіі: 1950―1990-я гады. — Горадня: ЮрСаПрынт, 2016. — 247 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-7134-05-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20220122102413/http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogreglib/36.htm
- ^ Рагаўцоў Васіль Іванавіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 14 сакавіка 2020 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- ^ https://www.bykhov.by/?p=35368
- ^ а б в Рагаўцоў Васіль Іванавіч // Гомельская абласная бібліятэка, 2018 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- ^ Рагаўцоў Васіль Іванавіч (абароненая дысэртацыя) // Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- ^ Васіль Іванавіч Рагаўцоў // Магілёўская абласная бібліятэка, 2011 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- ^ Сяргей Леўчанка. Васілю Рагаўцову — 60 // Газэта «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў), 31 студзеня 2012 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- ^ Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Зьвязда : газэта. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Рагаўцоў // Партал «Беларуская паэзія», 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- Васіль Рагаўцоў // Часопіс «Вясёлка», 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- Васіль Рагаўцоў // Нацыянальны паэтычны партал «Беларускія вершы», 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- Васіль Рагаўцоў // Партал «Вершы пра каханьне», 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- Васіль Рагаўцоў // Партал «Вершы пра Беларусь», 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
- Васіль Рагаўцоў // Партал «Вершы пра восень», 2022 г. Праверана 22 студзеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
- Беларускія паэты
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя І. П. Шамякіна
- Беларускія настаўнікі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія мовазнаўцы
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова
- Дактары філялягічных навук
- Беларускія дзіцячыя літаратары
- Ляўрэаты беларускіх літаратурных прэміяў
- Дзіцячыя паэты