Валянцін Бакфарк
Валянцін Бакфарк | |
| Дата нараджэньня | каля 1507[1][2][3][…], 1507 або 1515 |
|---|---|
| Месца нараджэньня |
|
| Дата сьмерці | 15 жніўня 1576[4] |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | чума |
| Занятак | кампазытар, лютніст |
| Навуковая сфэра | кампазытар |


Валянцін Грэф Ба́кфарк, або Ба́лінт Ба́кфарк (па-вугорску: Bálint Bakfark, Bacfarc , Bakfarc , Bakfarkh , Bakffark , Backuart; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансыльванія (цяпер Брашоў}, Румынія) — 13 або 22 жніўня 1576) — кампазытар і лютніст эпохі Адраджэньня. Значную частку жыцьця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку працаваў у Трансыльваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасьля сьмерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пэнсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей.
У час гастроляў Бакфарк па Эўропе у Ліёне у 1553 годзе выйшаў яго 1-ы друкаваны збор твораў. У 1554—1565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў 2-і збор твораў, прысьвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены у Кракаве). У 1560-х гадах было выкрыта, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сытуацыю пры польскім каралеўскім двары герцагу Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў зьнесены, а сам ён уцёк у Познань, а потым у Вену.
3 1566 году жыў пры імпэратарскім двары у Вене, потым у Вугоршчыне. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй сьмерці.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчаьсць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненьняў эўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданьне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэньні фантазій, рычэкараў, у тым ліку складаных поліфанічных кампазыцый, транскрыпцый сачыненьняў аўтарства іншых кампазытараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучаліся фармальныя элемэнты позьняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгалу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
- ^ Bálint Bakfark // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Valentin Bakfark // Muziekweb — 1961.
- ^ Bakfark Bálint // Magyar életrajzi lexikon (вуг.) / пад рэд. K. Ágnes — Budapest: Akadémiai Kiadó, 1967.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935, s. 226—227. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03484-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творчасьць аўтара на International Music Score Library Project
- Нарадзіліся ў 1507 годзе
- Нарадзіліся ў 1515 годзе
- Нарадзіліся ў Румыніі
- Нарадзіліся ў Трансыльваніі
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1576 годзе
- Памерлі ў Падуі
- Памерлі 22 жніўня
- Нарадзіліся ў Брашове
- Памерлі ад чумы
- Кампазітары XVI стагоддзя
- Вугорскія кампазытары
- Польскія кампазытары
- Аўстрыйскія музыкі
- Асобы Вільні
- Музыкі Вялікага Княства Літоўскага
- Выведнікі