Брашоў
| Брашоў рум. Braşov | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Румынія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Жудэц | Брашоў | ||||
| Першыя згадкі | 1234 | ||||
| Дата заснаваньня | 1234[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Brașov[d] | George Scripcaru[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 267,32 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 600 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 45°39′ пн. ш. 25°36′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 227 961 чал. (2011)[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0268 | ||||
| Паштовы індэкс | 500001–500670[4] | ||||
| Нумарны знак | BV | ||||
| Сайт | brasovcity.ro | ||||
| Брашоў на мапе Румыніі Брашоў | |||||
Брашоў (па-румынску: Braşov, па-вугорску: Brassó) — горад у Румыніі, адзін зь дзесяці найбуйнейшых гарадоў краіны. У даўнасьці быў вядомы пад нямецкай назвай Кранштат (ням. Kronstadt). З 1950 па 1960 гады горад меў назву Арашул-Сталін, у гонар савецкага камуністычнага лідэра Сталіна. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Цара Барсэй. Горад зьяўляецца аднім з галоўных культурных і гістарычных цэнтраў трансыльванскіх саксаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кранштацкая крэпасьць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакумэнтах горад называўся рознымі назовамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу й гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансыльваніі.
Яганэс Гонтэр, правадыр трансыльванскіх пратэстантаў, нарадзіўся й памёр у Брашаве. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансыльваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла сьвет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынскамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.
21-31 ліпеня 1959 году ў месьце прайшла 1-я Міжнародная алімпіяда па матэматыцы.
У 1987 годзе жыхары Брашава падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашоўскае паўстаньне.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква сьв. Барталамэя — самы стары гістарычны помнік у Брашаве, які быў пабудаваны ў 1223 годзе;
- Царква сьв. Мікалая — царква была пабудавана з каменя ў 1495 годзе дзякуючы падтрымцы лідэраў усіх румынскіх абласьцей;
- Першая румынская школа — пабудавана ўсяго толькі за мэтар ад Царквы сьв. Мікалая;
- Чорная Царква — першапачаткова вядомая як Царква сьв. Марыі, будынак быў часткова разбураны пасьля вялікага пажару ў 1689 годзе. Царква была пабудаваная прыблізна ў 1380 годзе, яна зьяўляецца самым ёмістым помнікам гатычнай архітэктуры ў Румыніі.