Канцона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Канцо́на (па-італьянску: canzone — песьня) — сярэдневяковы інтымна-лірычны страфічны (звычайна на 3—7 строфаў) верш са складаным чаргаваньнем доўгіх і кароткіх радкоў. У Дантэ, Пэтраркі, Бакачча і інш. канцона сустракаецца выключна ў інтымнай лірыцы. У выніку сам тэрмін падчас ужываецца для назвы прысьвечаных жанчыне вершаў, незалежна ад самой іх формы. Такія канцоны ў беларускай паэзіі ёсьць у У. Клішэвіча, М. Кавыля, Э. Акуліна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]