Біёхалко
Каардынаты: 50°50′25″ пн. ш. 4°21′59″ у. д. / 50.84028° пн. ш. 4.36639° у. д.
грэц. Βιοχάλκο | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | Атэны: ΒΙΟ |
Заснаваная | 1937 |
Уласьнікі | браты Эвангелас і Нікалаос Стасінапулосы (43% і 32%)[1] |
Краіна | Бэльгія |
Разьмяшчэньне | Брусэль |
Адрас | квартал Леапольда, прасп. Марні, д. 30[2] |
Ключавыя фігуры | Нікалаос Стасінапулас, Эвангелас Мустакас[3] |
Галіна | мэталюргія |
Прадукцыя | алюмін, медзь, сталь, кабэль, сталёвая труба |
Абарачэньне | ▼4198,2 млн эўра (2019 год)[4] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼347,8 млн эўра (2019 год) |
Чысты прыбытак | ▼16,7 млн эўра (2019 год) |
Даччыныя кампаніі | «Элбал-Халкор» (Бэотыя), холдынг «Сэнэргія» |
Аўдытар | «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Ангельшчына) |
«Біёхалко» (грэцк. Βιομηχανία Χαλκού και Αλουμινίου — медная і алюмінавая прамысловасьць) — мэталюргічнае прадпрыемства Бэльгіі, заснаванае ў 1937 годзе ў Грэцыі.
На 2020 год грэцкае аддзяленьне месьцілася ў горадзе Марусі (вобласьць Атыка)[2]. «Біёхалко» мела мэталаапрацоўчыя заводы ў Турэччыне і 7 краінах Эўропы: Ангельшчыне, Баўгарыі, Грэцыі, Нідэрляндах, Паўночнай Македоніі, Расеі і Румыніі. Прадпрыемства пераважна вырабляла алюмін, медзь, кабэлі, сталь і сталёвыя трубы[5]. Кантрольным пакетам паёў валодалі браты Эвангелас і Нікалаос Стасінапулосы (43% і 32%)[1].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2020 год АТ «Біёхалко» ўлучала даччыныя прадпрыемствы ў Турэччыне і 7 краінах Эўропы, якія выпускалі алюмін, медзь і сталь.
- «Элбал-Халкор» («Грэцкая алюмінавая і медная прамысловасьць») у Атэнах налічвала 14 заводаў у Баўгарыі, Грэцыі, Нідэрляндах і Турэччыне. Гадавая магутнасьць у алюміне складала: 270 000 тонаў алюмінавых рулонаў і 52 000 алюмінавай фольгі ў Энафіце (павет Бэотыя), 45 000 тонаў алюмінавага профіля для даху ў Тэбах і 26 000 тонаў фольгі ў Мандры (павет Заходняя Атыка). Магутнасьць у меднай вытворчасьці была за год: 235 000 тонаў медных плітаў, 75 000 тонаў трубаў для ацяпленьня і газу, 40 000 меднага дроту ў Энафіце; 6570 тонаў нарыхтовак манэтаў у Кефалоўрысо-Погонёў (вобласьць Эпір); 100 000 тонаў медных рулонаў, дроту і профілю ў Сафіі (Баўгарыя); 4,2 млн мэтраў трубы ў Гебзэ (Турэччына)[6].
- Холдынг «Сэнэргія» (Брусэль) ўлучаў 6 заводаў у Грэцыі, Расеі і Румыніі. Набольшым быў «Карынцкі трубны завод» (Тысьбі) з 4-ма лініямі на 925 000 тонаў за год і 3-ма лініямі пакрыцьця газавых і нафтавых трубаў[7]. Яшчэ 20 000 тонаў трубаў мог выпускаць завод у Расеі (Палёўскі, Сьвярдлоўская вобласьць). «Грэцкія кабэлі» мелі 4 заводы: магутнасьцю 60 000 тонаў кабэлю ў Тэбах, 50 000 тонаў кабэлю і 120 000 тонаў дроту ў Карынце («Фулгор»), 12 500 тонаў дроту ў Лівадыі (Бэотыя) і 50 000 тонаў кабэлю ў Бухарэсьце (Румынія, «Ікмэ Экаб»)[8].
- Сталь выпускалі на 6 заводах у Аўстраліі і 3-х краінах Эўропы: 2 у Тэсалоніках (вобласьць Македонія), у Альмірасе (вобласьць Тэсалія), Пэрніку (Баўгарыя), Ніколічы (Паўночная Македонія) і Брысбэне (Аўстралія)[9].
- Распрацоўкамі займаліся 3 установы: «Грэцкі асяродак дасьледаваньня мэталаў» у Энафіце з 1999 году, АТ «Тэка Сыстэмы» з 1975 году ў галіне станкабудаваньня (Атэны), АТ «Праксіс» у галіне ўмацаваньня сталі.
- Новымі кірункамі былі забудова і перапрацоўка сьмецьця, у якіх працавалі даччыныя прадпрыемствы «Новал Маёмасьць» і «Аэйфорас» з 2001 году адпаведна[10].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1937 годзе ў Грэцыі стварылі акцыянэрнае таварыства «Грэцкае меднае прадпрыемства». У 1947 годзе паі прадпрыемства разьмясьцілі на Атэнскай фондавай біржы. У 1950-я гады стварылі алюмінавы завод, праз што прадпрыемства зьмяніла назву на «Грэцкая медная і алюмінавая прамысловасьць» («Медалпрам» — «Біёхалко»). У 1960-я гады пусьцілі сталеліцейны завод і вытворчасьць кабэлю, сантэхнікі і кафлі. У выніку прадпрыемства пераўтварылі ў холдынг. У 1970-я гады заснавалі 2 даччыныя АТ алюмінавай галіны: вытворцу алюмінавага профілю «Этэм» і алюмінавы завод «Элбал». У 1990-я гады даччыныя прадпрыемствы разьмясьцілі свае паі на Атэнскай біржы, што дазволіла стварыць даччыныя прадпрыемствы за мяжой. На 2002 год «Біёхалко» ўклала ў 5 даччыных прадпрыемстваў у 4 краінах Эўропы: ТАА «Брыджнорцкі Алюмін» у Ангельшчыне (графства Шропшыр) (Ангельшчына), АТ «Сталёвая прамысловасьць» (Пэрнік) і «Сафія Медзь» у Баўгарыі, АТ «Карынцкі трубны завод» у Грэцыі (вобласьць Пэляпанэс) і АТ «Ікмэ Экаб» у Румыніі (Бухарэст). У 2011 годзе даччынае АТ «Грэцкія кабэлі» набыло АТ «Фулгор», што вырабляла высакавольтныя падводныя кабэлі. 15 лістапада 2013 году «Біёхалко» паглынула бэльгійскае ТАА «Кофідын», у выніку чаго перамясьціла галаўную сядзібу ў Брусэль[11]. 22 лістапада 2013 году паі прадпрыемства разьмясьцілі на Брусэльскай біржы[12]. У чэрвені 2018 году даччынае «Элбал-Халкор» набыло палову паёў сумеснага АТ «НідЦынк» для вырабу стопкаў тытану і цынка ў Нідэрляндах (в. Будэль-Дорплейн, вобласьць Паўночны Брабант). У кастрычніку 2019 году стварылі даччынае АТ «Новал Маёмасьць» для ўкладаньня ў нерухомасьць[11]. У 2019 годзе абарачэньне АТ «Біёхалко» скарацілася на 4,7% да 4,198 млрд эўра. Асноўныя выручка прыпадала на вытворчасьць 5 вырабаў: алюмін — 31%, медзь — 25%, сталь — 19%, кабэлі — 14% і сталёвыя трубы — 9%. Яшчэ 2% далі ўкладаньні ў нерухомасьць[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Асноўныя пайшчыкі (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ а б Зьвяжыцеся з намі (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Склад Рады кіраўнікоў (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ а б Марк Дэлман. Фінансавыя вынікі за 2019 год (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 19 сакавіка 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Сьціслы агляд (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Нашыя пабудовы (грэцк.) // АТ «Элбал-Халкор», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Карынцкі трубны завод (грэцк.) // Холдынг «Сэнэргія», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ «Ікмэ Экаб» (грэцк.) // Холдынг «Сэнэргія», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Вытворчыя падразьдзяленьні і парты (сталь) (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Падразьдзяленьні (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ а б Гісторыя (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- ^ Зьвесткі пра паі (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цана паёў (грэцк.) // АТ «Біёхалко», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- Зьвяжыцеся з намі (грэцк.) // АТ «Элбал-Халкор», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
- Зьвяжыцеся з намі (грэцк.) // Холдынг «Сэнэргія», 2020 г. Праверана 21 сакавіка 2020 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |