Паглынаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Паглынаньне — набыцьцё адным прадпрыемствам іншага.

Суправаджаецца поўнай перадачай пакупніку кіраваньня набытым прадпрыемствам[1]. З боку прадаўца ажыцьцяўляюць: папярэдную ацэнку ўласнасьці прадпрыемства, пошук магчымых пакупнікоў, перамовы аб продажы і складаньне дамовы[2]. З боку пакупніка праводзяць: выяўленьне прадпрыемстваў для набыцьця з зададзенымі ўласьцівасьцямі ў сваёй галіне, ацэнку вартасьці прадпрыемства, прававую праверку належнага стану ўласнасьці, перамовы з абгрунтаваньнем цаны, складаньне дамовы паглынаньня з улікам падатковых наступстваў і спосабу разьліку[3].

Віды: варожае (несяброўскае), у тым ліку рэйдэрства; сяброўскае (дружалюбнае)[4].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паглынаньне ажыцьцяўляюць дзеля наступных задачаў:

  • выхад на новы рынак праз набыцьцё дзейнага прадпрыемства;
  • набыцьцё дадатковых сродкаў дзеля паземнага або вэртыкальнага аб’яднаньня;
  • перабудова прадпрыемства праз продаж няпрофільнай і стратнай уласнасьці[3].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшым у гісторыі незалежнай Беларусі было варожае паглынаньне ААТ «Белтрансгаз» з боку расейскага «Газпраму», якое адбылося цягам 2007—2011 гадоў і каштавала $5 млрд. Паглынаньню спадарожнічалі расейска-беларускі энэргетычны канфлікт і газавы канфлікт 2010 году.

Іншыя краіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2012 год у Расеі адбылося звыш 10 000 варожых паглынаньняў у выглядзе рэйдэрства[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Карпаратыўнае права, зьліцьцё і паглынаньне // Цэнтар юрыдычных паслуг «Парада і партнэры», 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
  2. ^ Купля або продаж бізнэсу (зьдзелкі зьліцьця і паглынаньня) // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
  3. ^ а б Кансалтынг па зьліцьці і паглынаньні. Належная дбайнасьць // ТАА «ВалексКансалт», 2016 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
  4. ^ Паглынаньне і зьліцьцё (Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018 г. Праверана 26 красавіка 2018 г.
  5. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Рэйдэрства: высокаінтэлектуальны бізнэс ці злачынства // Зьвязда : газэта. — 26 чэрвеня 2013. — № 116 (27481). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]