Перайсьці да зьместу

Брысбэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Брысбэн»)
Брысбэйн
анг. Brisbane
Брысбэйн
Герб Брысбэйну Сьцяг Брысбэйну
Дата заснаваньня: 1824
Горад з: 1925
Краіна: Аўстралія
Штат: Кўінзлэнд
Плошча: 5904,8 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 1 945 639 чал.
шчыльнасьць: 329,5 чал./км²
Часавы пас: UTC+10
Тэлефонны код: 0721, 0722, 0723, 0724, 0725, 0726, 0727, 0729, 0730, 0731, 07321, 07322, 07323, 07324, 07325, 07326, 07327, 07329, 07330, 07331, 07332, 07333, 07334, 07335, 07336, 07337, 07339, 0734, 0735, 0737, 07381, 07382, 07383, 07384, 07385, 07386, 07387, 07389, 0739
Геаграфічныя каардынаты: 27°28′4″ пд. ш. 153°1′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д. / -27.46778; 153.02778Каардынаты: 27°28′4″ пд. ш. 153°1′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д. / -27.46778; 153.02778
Брысбэйн на мапе Аўстраліі
Брысбэйн
Брысбэйн
Брысбэйн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.brisbane.qld.gov.au/

Брысбэйн (па-ангельску: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтар штату Кўінзлэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, гэта трэці па колькасьці (пасьля Сыднэю і Мэльбурну) горад краіны. Разьмешчаны ў лукавіне ракі Брысбэйн прыблізна за 23 км ад яе вусьця.

На тэрыторыі сучаснага Брысбэйну спрадвеку насялялі абарыгены.

У 1823 годзе дасьледчая група на чале з Джонам Оксьлі спусьцілася ўніз па рацэ Брысбэйн і дайшла да адзнакі, якая цяпер вядомая як Брысбэйнскі бізнэс-цэнтар. Кўінзлэнд утварыўся ў 1859 годзе, і Брысбэйн, які атрымаў назву ў гонар генэрала Томаса Брысбэйна, быў абвешчаны яго сталіцай. Характэрна, што ў той час Брысбэйн не зьяўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус гораду (city).

Брысбэйн па хуткасьці росту насельніцтва займае 1 месца ў Аўстраліі і 2 месца ў сьвеце. Паводле афіцыйных зьвестак, у пэрыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва гораду вырасла на 11,5%.

Паводле вынікаў апошняга перапісу (2001), 21% насельніцтва Брысбэйну складаюць замежнікі, 1,7% гарадзкога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5% жыхароў гораду ангельская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5% карыстаюцца ангельскай як другой мовай. За ангельскай па распаўсюджанасьці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым віетнамская і італьянская.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брысбэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў