Эпір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эпір
па-старажытнагрэцку: Ἤπειρος
Flag of the Region of Epirus.jpg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Грэцыя
Статус пэрыфэрыя Грэцыі
Адміністрацыйны цэнтар Яніна
Кіраўнік Аляксандрас Качрыманіс
Насельніцтва (2005) 358 698 чал
Шчыльнасьць 39 чал./км² чал./км²
Плошча 9203 км²
Месцазнаходжаньне Эпіру
Эпір на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 GR-D
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Эпі́р (па-старажытнагрэцку: Ἤπειρος, па-грэцку: Ήπειρος) — акруга на паўночным захадзе Грэцыі, з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Яніна, гістарычная частка старажытнай Эляды, з рэкамі Ахерон і Какіт і ілірыйскім насельніцтвам. На поўначы ад Эпіру знаходзілася Ілірыя, на паўночным усходзе — Македонія, на ўсходзе — Фэсалія. На поўдні разьмяшчаліся вобласьці Амбракія, Амфілохія, Акарнанія, Этолія. Клімат Эпіру значна халаднейшы, за іншыя грэцкія правінцыі, не даваў магчымасьці займацца земляробствам у традыцыйных для грэкаў формах. Таму грэкі сяліліся тут толькі ў асобных калёніях з больш спрыяльным мікракліматам.

Антычнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Старажытнаэпірскае царства

Існуе тэорыя, што менавіта Эпір быў прарадзімай грэцкіх плямёнаў, адкуль яны расьсяліліся па Балканскаму паўвостраву і астравам Эгейскага мора. Аднак у клясычнай Грэцыі эпіроты не лічыліся элінамі. На ўзьбярэжжы Эпіру было некалькі грэцкіх калёніяў. У цэнтры Эпіру ў Дадоне было вядома грэцкае сьвяцілішча, аракул Зэўсу. У V стагодзьдзі да н.э. на тэрыторыі Эпіру ўзьнікла царства, заснавальнікам якога быў Адмэт. Ён лічыў сябе нашчадкам цара Неапталему — сына легендарнага Ахіла (іншае імя Неапталема — Пір). Адмэт заснаваў знакаміты род Пірыдаў, якія кіравалі Эпірам аж да 231 да н.э. Найбольш знакамітым зь Пірыдаў быў Пір, які да канца IV — пачатку III стагодзьдзя да н.э. аб’яднаў малосаў у адзіную дзяржаву. Да роду Пірыдаў належала і Алімпіяда, маці Аляксандра Македонскага. У 168 да н.э. Эпір стаў рымскай правінцыяй, а падчас кіраваньня імпэратару Аўгуста Эпір увайшоў у склад рымскай правінцыі Ахая. У III стагодзьдзьдзі быў падзелены на дзьве правінцыі — Стары Эпір і Новы Эпір. З IV стагодзьдзя ў складзе Ўсходняй Рымскай імпэрыі, затым Бізантыі (фемы Эпір і Нікопаліс).

Эпірскае царства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эпірскае царства

У XIII стагодзьдзі пасьля заваяваньня Канстантыноплю ў 1204 годзе падчас чацьвёртага крыжовага паходу Міхаіл I Анёл (кіраваў да 1215 году) аб’яднаў фэмы Эпір і Нікопаль пад сваёй уладаў, утварыўшы Эпірскае царства, якое стала нароўні з Нікейскай і Трапэзундскай імпэрыямі адным з трох грэцкіх дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі былой Бізантыйскай імпэрыі. Тэрыторыя царства першапачаткова займала Эпір, Альбанію і востраў Керкіру, з гарадамі Аўлон, Дырахій, Наўпакт, Охрыд, Іааніна. Сталіцай царства стала Арта. У 1271 годзе каталікамі было створана Каралеўства Альбанія.

Эпір пасьля сэрбскага заваяваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1348 годзе Эпір заваяваны сэрбскім каралём Стэфанам Душанам, у 1432 быў заваяваны туркамі-асманамі, у 1447 вызваліўся ад апошніх; з 1466 — ізноў пад турэцкай уладай дзе існаваў як пашалык Яніна, з 1868 году як віляет Яніна; з 1881 году паўднёва-ўсходняя частка Эпіру складала грэцкую намархію Арта, астатні Эпір — частка Альбаніі. Падчас Першай сусьветнай вайны была абвешчана Аўтаномная Рэспубліка Паўночны Эпір, але неўзабаве была ліквідавана.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значную частку насельніцтва Эпіру ў Сярэднявеччы складалі альбанцы, якія імігравалі з поўначы (асабліва арнаўты, большая частка якіх пазьней была элінізавана), а таксама цыгане. У наш час рэгіён зьяўляецца транзытным для шматлікіх сучасных нелегальных мігрантаў з Альбаніі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]