Біл Клінтан
Біл Клінтан (па-ангельску: William Jefferson «Bill» Clinton, William Jefferson Blythe III; нарадзіўся 19 жніўня 1946 году) — 42-гі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Будапэшцкі мэмарандум
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 студзеня 1994 году ў Маскве Біл Клінтан падпісаў з расейскім прэзыдэнтам Барысам Ельцыным і ўкраінскім прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком Заяву, што прадугледжвала перадачу ўкраінскай ядзернай зброі на карысьць Расеі. Пры гэтым урад Расеі забавязаўся пакрыць ураду Ўкраіны кошт узбагачанага ўрану ў перададзенай зброі, а ўрады ЗША і Расеі мелі ручацца за бясьпеку Ўкраіны ў якасьці бязьядзернай дзяржавы. 5 сьнежня 1994 году Клінтан падпісаў зь Ельцыным, украінскім прэзыдэнтам Леанідам Кучмам і брытанскім прэм'ерам Джонам Мэйджарам Будапэшцкі мэмарандум, што прадугледжваў павагу тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю»[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bill Clinton // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Lundy D. R. William Jefferson Clinton // The Peerage (анг.)
- ^ а б Bill Clinton // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б http://www.nytimes.com/1992/07/17/news/the-party-s-over-bill-clinton-democratic-team-opens-by-appealing-to-middle-class.html
- ^ Біл Клінтан пашкадаваў, што заахвоціў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі // Беларуская служба Радыё «Свабода», 5 красавіка 2023 г. Праверана 18 чэрвеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў ЗША
- Кавалеры ордэна Перамогі імя сьвятога Георгія
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Кавалеры ордэна Белага ільва
- Узнагароджаныя ордэнам Томаша Масарыка
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі»
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Ізраілю
- Прэзыдэнты ЗША