Перайсьці да зьместу

Бязуевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бязуевічы
трансьліт. Biazujevičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Сьвенскі
Насельніцтва: 58 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213260
СААТА: 7250828007
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′6.998″ пн. ш. 30°54′11.999″ у. д. / 53.35194389° пн. ш. 30.90333306° у. д. / 53.35194389; 30.90333306Каардынаты: 53°21′6.998″ пн. ш. 30°54′11.999″ у. д. / 53.35194389° пн. ш. 30.90333306° у. д. / 53.35194389; 30.90333306
Бязуевічы на мапе Беларусі ±
Бязуевічы
Бязуевічы
Бязуевічы
Бязуевічы
Бязуевічы
Бязуевічы

Бязу́евічы[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету. Побач зь вёскай цячэ рака Пацэя.

Існуе паданьне, што былі два асілкі Абіда й Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёну, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасьці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сьведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].

У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На мапе 1882 году пазначана як Кезуевічы[3].

Да 23 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавету[4].

  • 2011 год — 58 чалавек[1]
  • 2010 год — 79 чалавек
  • 1999 год — 111 чалавек
  • 1910 год — 513 чалавек[3]

У вёсцы дзейнічаюць школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслугаў[1].

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восеньню 1943 году ў баях супраць нямецкіх захопнікаў.
  • Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў[5].
  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 280
  3. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 565
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 550