Церахоўка (Магілёўская вобласьць)
Церахоўка | |
трансьліт. Cierachoŭka | |
Першыя згадкі: | 1884 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Сьвенскі |
Вышыня: | 142[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 105 чал. (2011)[2] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213260[3] |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′4.6″ пн. ш. 30°54′6.5″ у. д. / 53.334611° пн. ш. 30.901806° у. д.Каардынаты: 53°20′4.6″ пн. ш. 30°54′6.5″ у. д. / 53.334611° пн. ш. 30.901806° у. д. |
± Церахоўка |
Церахо́ўка[4] — вёска ў Сьвенскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі. За 20 км ад Прапойску. Насельніцтва — 105 чалавек (2011). Побач зь вёскай пачынаецца рака Пацэя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва паходзіць ад імя Церах. Паводле паданьня, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю зь вёскай. У 1884 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павету, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 годзе належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыходу. У 1912 годзе існавала аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа. У 1926 годзе — 825 жыхароў. У 1961 годзе ў складзе Гайшынскага сельсавету[5]. 23 сьнежня 2009 году перададзеная з Васькавіцкага ў Сьвенскі сельсавет[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 108 чалавек
- 2007 год — 61 двор, 124 чалавекі[7]
- 1999 год — 154 чалавекі
- 1926 год — 825 чалавек[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тереховка Фото Планета (рас.)
- ^ КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Тереховка — список улиц. Телефонный код 8-02246
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 584.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 174
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Церахоўка (Магілёўская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў