Слаўня
Выгляд
Слаўня | |
трансьліт. Slaŭnia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Сьвенскі |
Вышыня: | 135 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 158 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213264 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°18′0″ пн. ш. 30°47′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 30.78333° у. д.Каардынаты: 53°18′0″ пн. ш. 30°47′0″ у. д. / 53.3° пн. ш. 30.78333° у. д. |
± Слаўня |
Сла́ўня[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У апошняй чвэрці XVIII стагодзьдзя належала князю Галіцыну, 39 двароў, 222 жыхары. У 1873 годзе 275 рэвіскіх і 311 прышлых сялянаў. У 1884 годзе ў Навабычанскай воласьці Быхаўскага павету, 107 двароў, у тым ліку 2 кравецкія, 1 калёсны, 1 бандарны, 2 кавальскія, 537 жыхароў, жыхары 20 двароў у адыходніцтве. У 1886 годзе 103 двары, 686 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павету, каля ракі Слаўнянка. У 1912 годзе існавала аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа. У 1926 годзе двухкамплектная школа[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2011 год — 158 чалавек[1]
- 2010 год — 146 чалавек
- 1999 год — 199 чалавек
- 1926 год — 790 чалавек[3]
- 1910 год — 1089 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 286
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 581.