Перайсьці да зьместу

Перагон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перагон
трансьліт. Pierahon
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Прапойскі
Сельсавет: Сьвенскі
Вышыня: 143 м н. у. м.
Насельніцтва: 28 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2246
Паштовы індэкс: 213264
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′0″ пн. ш. 30°44′0″ у. д. / 53.33333° пн. ш. 30.73333° у. д. / 53.33333; 30.73333Каардынаты: 53°20′0″ пн. ш. 30°44′0″ у. д. / 53.33333° пн. ш. 30.73333° у. д. / 53.33333; 30.73333
Перагон на мапе Беларусі ±
Перагон
Перагон
Перагон
Перагон
Перагон
Перагон

Пераго́н[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету. Ля вёскі цячэ рака Перагонка.

Назва паходзіць ад таго, што жыхары вёскі былі прыгонныя, якіх, паводле паданьня, сюды перасяліў, перагнаў жыць пан[3].

На мапе 1777 году пазначана разам з вадзяным млынам. У 1884 годзе 70 двароў, 546 жыхароў, заезны дом. У 1906 годзе разам зь вёскамі Прудок, Слаўня, Чарнякоўка ўваходзіла ў Слаўнянскае таварыства сялянаў — уладаньне пана Лаўрыненкі. У 1910 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павету, 113 двароў, 792 жыхары.

  • 2011 год — 28 чалавек[1]
  • 2010 год — 45 чалавек
  • 1999 год — 109 чалавек
  • 1926 год — 113 чалавек[3]

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслугаў[1].

  1. ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 578.