Прудок (Прапойскі раён)
| Прудок | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Прапойскі |
| Сельсавет | Сьвенскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 133 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°21′24″ пн. ш. 30°46′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 190 чал. (2011)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2246 |
| Паштовы індэкс | 213264 |
| СААТА | 7250828066 |
| Нумарны знак | 6 |
| Прудок на мапе Беларусі ± Прудок | |
Прудо́к[2] (таксама — Рагаўскі́ Прудо́к[2], Ро́гаўскі Прудо́к[2], Прудо́к Раго́скі[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва зьвязана зь існаваньнем тут стаўка (прудка). Яшчэ й цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сьведчыць надпіс на мапе 1777 году — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад безьзямельля ў Сыбір, напрыклад, у былую Енісейскую губэрню[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клюб[1].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Ісаенка[4] (нар. 1922) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Васіль Машушэнка[4] (нар. 1926) — Герой Сацыялістычнай Працы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- 1 2 3 4 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285—286
- 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 579.
- 1 2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (рас.)