Вялікая Зімніца
| Вялікая Зімніца | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Прапойскі |
| Сельсавет | Сьвенскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 141 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°19′45″ пн. ш. 30°37′27″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 330 чал. (2011)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2246 |
| Паштовы індэкс | 213264 |
| Нумарны знак | 6 |
| Вялікая Зімніца на мапе Беларусі ± Вялікая Зімніца | |
Вялі́кая Зімні́ца[2] (таксама — Зімні́ца[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 году як сяло ў маёнтку Тайманава[4].
На мапе 1777 году пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазьнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы.
У 1884 годзе меўся хлебазапасная крама.
У 1886 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын.
У 1912 годзе існавала аднаклясная царкоўнапрыхадзкая вучэльня.
З 1959 году ў Прапойскім раёне[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы працуюць аддзяленьне паштовай сувязі, АТС, сельскі клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восеньню 1943 году пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі.
- Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленьне тэрыторыі раёну ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у сквэры[5].
Страчаныя славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвята-Траецкая царква (архітэктар Аляксандар Валяр’янавіч Альхоўскі)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Количество населения Славгородского района (рас.)
- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285—286
- 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 570
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 565
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 552