Буйнавічы
Буйнавічы | |
трансьліт. Bujnavičy | |
Першыя згадкі: | 1551 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 139 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 761 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247862 |
СААТА: | 3228804011 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′0″ пн. ш. 28°32′44″ у. д. / 51.86667° пн. ш. 28.54556° у. д.Каардынаты: 51°52′0″ пн. ш. 28°32′44″ у. д. / 51.86667° пн. ш. 28.54556° у. д. |
± Буйнавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бу́йнавічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Ельску, на шашы Глушкавічы — Мазыр (Р36), на левым беразе ракі Балотніцы (прыток Убарці). Буйнавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Буйнавіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1551 году, як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, зьяўляліся казённай уласнасьцю.
У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 20 жніўня 1924 году Буйнавічы — цэнтар сельсавету.
У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 58 жыхароў. Усяго за гады вайны гітлераўцы забілі 79 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 56 двароў, 560 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 147 двароў, каля 1 тыс. жыхароў; маёнтак — 1 двор, 12 жыхароў; 1917 год — 214 двароў, 1188 жыхароў; маёнтак — 1 двор, 6 жыхароў; 1940 год — 420 двароў, 1357 жыхароў; 1999 год — 1025 жыхароў; 2000 год — 460 двароў, 1079 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 761 жыхар
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя школа, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, бібліятэка, лякарня, аптэка, вэтэрынарны пункт, аддзяленьне сувязі, кафэ, дзіцячы сад, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», філія Лельчыцкай дзіцячай школы мастацтваў, 4 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Буйнавічы».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква. Пабудаваная ў 1803 годзе на сродкі мясцовага насельніцтва.
- Цагляная царква. Пабудаваная ў 1996 годзе.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Буйнавічы (рас.)