Перайсьці да зьместу

Буда-Сафіеўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буда-Сафіеўка, трансьліт. Buda-Safijeŭka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Лельчыцкі
Сельсавет Буйнавіцкі
Першыя згадкі XX стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 150 м
Часавы пас
Каардынаты 51°51′31″ пн. ш. 28°38′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 332 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2356
Паштовы індэкс 247858
СААТА 3228804006
Нумарны знак 3
Буда-Сафіеўка на мапе Беларусі ±
Буда-Сафіеўка
Буда-Сафіеўка
Буда-Сафіеўка
Буда-Сафіеўка
Буда-Сафіеўка
Буда-Сафіеўка

Бу́да-Сафі́еўка[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 6 км на ўсход ад Буйнавічаў, за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Ельску, на шашы Р36. Буда-Сафіеўка ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.

У 1909 годзе вёска Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 25 жыхароў.

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 47 двароў, 301 жыхар; 1917 год — 86 двароў, 473 жыхары; маёнтак, 1 двор, 53 жыхары; 1940 год — 195 двароў, 442 жыхары; 1970 год — 188 двароў, 624 жыхары; 1998 год — 165 двароў, 426 жыхароў; 1999 год — 399 жыхароў; 2000 год — 163 двары, 398 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 332 жыхары

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Базавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, прадстаўніцтва Лельчыцкага філіялу акцыянэрна-ашчаднага банку «Беларусбанк», крама. Цэнтар калгасу «Сьвітанак».

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Брацкая магіла савецкіх войнаў. У 1963 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
  • Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]