Бобрык (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
| Бобрык | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Бабрыкоўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 140 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°28′07″ пн. ш. 26°18′37″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 422 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225743 |
| СААТА | 1254817006 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бобрык на мапе Беларусі ± Бобрык | |
Бо́брык[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Бабрыкоўскага сельсавету.
Празь вёску праходзіць аўтастрада Ганцавічы — Лагішын Р105. Каля вёскі працякае рака Бобрык 1-ы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска доўгі час зьяўлялася ўласнасьцю сям’і Бартноўскіх. На пачатку XX стагодзьдзя маёнтак робіцца ўласнасьцю Гутоўскага. У 1913 годзе зямлю і фальварак купляе барон Арыс Арнольд Маас, які пазьней набывае маёнтак Хатынічы і Малькавічы (сёньняшнія вёскі ў Ганцавіцкім раёне). У 1919 годзе пасьля сьмерці Мааса, яго ўладаньні пераходзяць да жонкі і дзяцей: Аляксандра, Эміліі Марыі, Надзеі Веры, Хелены Элізы, а таксама сваяку Аляксандру Манькоўскаму.
У 1944 годзе фашысты спальваюць 77 двароў вёскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 422 жыхары
- 1999 год — 514 жыхароў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксандар Некрашэвіч (нар. 1973) — беларускі мастак-жывапісец
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 225