Дабраслаўка
| Дабраслаўка | |
| Населены пункт | |
Сьвята-Траецкая царква | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Бабрыкоўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°24′10″ пн. ш. 26°14′41″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 348 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225742 |
| Нумарны знак | 1 |
| Дабраслаўка на мапе Беларусі ± Дабраслаўка | |
Дабрасла́ўка[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Ганцавічы — Лагішын Р105. Празь вёску цячэ ручай, які ўліваецца ў вёску Вісьліца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая пісьмовая згадка ў 1657 годзе. Вёска зьяўлялацца даўняй уласнасьцю князёў Друцкіх-Любецкіх, на сродкі якіх ў 1758 годзе была пабудавана Траецкая царква.
У XIX стагодзьдзі — цэнтар воласьці Пінскага павету (17 вёсак з 1229 жыхарамі).
Падчас Першай сусьветнай вайны 10 верасьня 1915 году (па старым стылі) у царкве прайшла імша па загінулай недалёка ад вёскі сястры міласэрнасьці 105-га пяхотнага Арэнбурскага палка Рымы Івановай — адзінай у гісторыі Расеі жанчыны, узнагароджанай ордэнам Сьвятога Георгія 4-й ступені.
У 1920—1930-я гады цэнтар гміны, у якую ўваходзілі вёскі Бобрык, Канатоп, Ліпнікі, Малая Плотніца, Пласкіна, Багны, Церабень, Чухава, Задуб’е, шэраг прыватных уладаньняў і хутароў. Мясцовы маёнтак належаў Веры Хамянтоўскай, а пасьля яе сынам Аляксею і Дзьмітрыю.
У 1944 годзе фашысты спалілі 67 двароў і забілі 16 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1998 год — 507 жыхароў, 245 двароў; 1999 год — 485 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 429 жыхароў, 220 двароў; 2009 год — 348 жыхароў
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвята-Траецкая царква (XVIII стагодзьдзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000558 - Драўляная капліца на могілках
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 225
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дабраслаўка (рас.) на Глёбус Беларусі
- Дабраслаўка , Radzima.org