Блекінге (лэн)
Выгляд
Блекінге | |
па-швэдзку: Blekinge län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Карльскруна |
Дата ўтварэньня | 1683 |
Ляндсгёўдынг | Ульрыка Мэсынг |
Насельніцтва (2023) | 157 973 (19-е месца) |
Шчыльнасьць | 54,2 чал./км² |
Плошча | 2 941 км² (21-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 95 м |
Шырата | Паўночная 56°17 |
Даўгата | Усходняя 15°7 |
Лэн Сконэ на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-K |
Код аўтам. нумароў | K |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бле́кінге (па-швэдзку: Blekinge län) — лэн, разьмешчаны на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Блекінге. Мяжуе з лэнамі Крунубэрг, Кальмар і Сконэ. Адміністрацыйны цэнтар — Карльскруна.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Межы лэну Блекінге цалкам супадаюць зь межамі аднайменнага ляндскапу. Гэта самы маленькі па плошчы лэн Швэцыі. Складаецца зь пяці камунаў (меншую колькасьць камунаў з усіх лэнаў мае толькі Готлянд). Насельніцтва складае 157 973 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі Блекінге зьяўляюцца: Карльскруна (36 904 чал.), Карльсгамн (20 228 чал.), Ронэбю (12 803 чал.).