Перайсьці да зьместу

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Белспажыўсаюз»)

Каардынаты: 53°54′37″ пн. ш. 27°32′50″ у. д. / 53.91028° пн. ш. 27.54722° у. д. / 53.91028; 27.54722

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў
Абрэвіятура БРССТ
Дата ўтварэньня 1918 год
Тып гандлёвае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Абарона маёмасных зацікаўленасьцяў чальцоў
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 17[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 1348,4 тыс. пайшчыкаў (2004)[2]
Старшыня Алег Мацкевіч
Першы намесьнік Аляксандар Скрундзеўскі
Намесьнікі Інэса Караткевіч, Віктар Каралёў
Начальніца кіраўніцтва тэхразьвіцьця Валянціна Назарук
Асноўныя асобы Валер Марынічаў, Дзяніс Воранаў[3]
Кіроўны орган Управа
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Колькасьць супрацоўнікаў 100 тыс. (2010)
Сайт bks.gov.by/be
Колішняя назва Цэнтральны саюз спажывецкіх таварыстваў Беларускага краю (да восені 1920 г.), Беларускі цэнтральны саюз спажывецкіх таварыстваў (да 1924 г.), Беларускі саюз спажывецкіх каапэратыўных аб'яднаньняў

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1918 годзе[4].

Валодае найбуйнейшай гандлёвай сеткай Беларусі, што налічвае звыш 10 тыс. крамаў і 1,8 тыс. страўняў[5]. Выдае штотыднёвік «Весьці спажыўкаапэрацыі» (па-расейску: «Вести потребкооперации») накладам 48 тыс. асобнікаў. У 2010 г. на 7 зьверагаспадарак саюза, што мелі 146 тыс. асобінаў норкі, пясца і лісіцы, прыпадала 90% вытворчасьці пушніны краіны. Таксама на прадпрыемствы саюза прыпадала 20% вытворчасьці хлеба, 12% — сьпірта, 11% — мяса. На 2011 г. паслугі аказвалі 76 цырульняў, 104 рытуальныя крамы, 48 шынамантажных майстэрняў, 13 аўтамыек, 15 станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня (СТА), 8 аўташколаў[6].

Даччынныя прадпрыемствы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У падпарадкаваньні мае наступны шэраг прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат (Магілёўская вобласьць), Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў, Барысаўскі камбінат тэкстыльных матэрыялаў (Менская вобласьць), «Белкаапаптгандаль», «Белкаапзьнешгандаль», «Белкааппрагрэс», «Белкааппраект», Гомельскі завод гандлёвага абсталяваньня, Калінкавіцкая зьверагаспадарка (вёска Антонаўка, Гомельская вобласьць), Менскі харчовы камбінат, «Парэчча», Пінская зьверагаспадарка (в. Малоткавічы, Берасьцейская вобласьць).

Мае шэраг галіновых вучэльняў: Беларускі гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт і 7 каледжаў — Баранавіцкі тэхналягічны (Берасьцейская вобл.), Гомельскі гандлёва-эканамічны, Полацкі гандлёва-тэхналягічны (Віцебская вобласьць) ды Гарадзенскі, Маладэчанскі (Менская вобл.), Магілёўскі і Менскі гандлёвыя каледжы.

  • Сход. Склікаецца штогод. Правамоцны пры наяўнасьці траціны прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў прысутных. Зьмяняе Статут і вызначае кірункі дзейнасьці. Абірае на 5 год па ўзгадненьні з прэзыдэнтам Беларусі старшыню, па ўзгадненьні з урадам чальцоў Праўленьня. Вызначае склад і памер сродкаў на ўтрыманьне Рэвізійнай камісіі. Прымае ды выключае чальцоў і вызначае памер сяброўскіх складак. Разьмяркоўвае даходы ад прадпрымальніцтва і вызначае парадак пакрыцьця стратаў.
  • Праўленьне. Вызначае віды, памеры, парадак і ўмовы стварэньня і выдаткоўваньня сродкаў. Ухваляе каштарыс выдаткаў на кіраваньне ды разьмяркоўвае прыбытак. Стварае ды касуе падпарадкаваныя ўстановы, як і наймае іх кіраўнікоў.
  • Рэвізійная камісія. Абіраецца на 5 год. Вылучэньне старшыні ўзгадняецца з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Наглядае за выкананьнем Статуту і грашовай справаздачнасьцю.

Паводле закону задачамі саюза ёсьць:

  1. ладжаньне аптовага і розьнічнага гандлю, стварэньне страўняў;
  2. закуп сельскагаспадарчых вырабаў, ягадаў i грыбоў;
  3. вытворчасьць харчаваньня і побытавых тавараў;
  4. аказаньне платных паслугаў насельніцтву;
  5. стварэньне рынкаў для гандлю таварамі;
  6. стварэньне і разьвіцьцё праектных, досьледных, вытворчых, будаўнічых і возьніцкіх прадпрыемстваў;
  7. стварэньне і разьвіцьцё ўстановаў адпачынку;
  8. стварэньне і разьвіцьцё вучэльняў для падрыхтоўкі адмыслоўцаў у спажывецкай каапэрацыі;
  9. ажыцьцяўленьне зьнешнегаспадарчай дзейнасьці[7].

У 1924 г. налічваў 111 тыс. пайшчыкаў, у тым ліку 16,8% сялянскіх гаспадарак. У 1927 г. ахопліваў 40,7% сялянскіх гаспадарак. На 1928 г. меў 508,5 тыс. пайшчыкаў. Пасьля перадачы ў 1935 г. гарадзкіх крамаў Народнаму камісарыяту гандлю абслугоўвае пераважна сельскіх жыхароў[8].

  1. ^ Кантакты // Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Сяргей Протас (17 чэрвеня 2004) Аляксандар Лукашэнка: «Разьвіцьцё спажывецкай каапэрацыі патрабуе новых падыходаў» Афіцыйна. Зьвязда, № 147 (25160). Праверана 23 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Кіраваньне // Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў. Каталёг Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба КоласаПраверана 23 сакавіка 2012 г.
  5. ^ Сяргей Расолька (18 чэрвеня 2011) Шокавая замарозка Розгалас. Зьвязда, № 113 (26977). Праверана 23 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Марына Носава (11 красавіка 2011) Белкаапсаюз у першым квартале павялічыў аб'ём платных паслугаў амаль на 7% Эканоміка. БелаПАНПраверана 23 сакавіка 2012 г.
  7. ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2002 г. № 93-3 аб спажывецкай каапэрацыі Дакумэнты. Зьвязда, № 44 (24423) (6 сакавіка 2002). Праверана 23 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Сяргей Ходзін Кааперацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1996. — Т. 3. — С. 512-514. — 527 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0041-2
  9. ^ Прэзыдэнт Беларусі разгледзеў шэраг кадравых пытаньняў. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 сьнежня 2009). Праверана 23 сакавіка 2012 г.
  10. ^ Старшынёй управы Белкаапсаюзу выбраны Алег Мацкевіч // БелТА, 8 кастрычніка 2021 г. Праверана 10 кастрычніка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]