Нобэлеўскія ляўрэаты родам зь Беларусі
У сьпісе прыведзеныя ляўрэа́ты Но́бэлеўскай прэ́міі, якія нарадзіліся ці жылі ў Беларусі, але не абавязкова зьяўляюцца этнічнымі беларусамі[1].
Ляўрэаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рычард Фэйнман (1918—1988) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1965. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і эмігрантаў зь беларускіх губэрняў[1].
Сайман Кузьнец (1901—1985) — амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1971. Нарадзіўся ў Пінску Берасьцейскай вобласьці.
Леанід Кантаровіч (1912—1986) — савецкі матэматык і эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1975. Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і выхадцаў зь беларускіх земляў.
Мэнахем Бэгін (1913—1992) — 7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю (1977—1983), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1978. Нарадзіўся ў сям’і сакратара жыдоўскай грамады ў Бярэсьці.
Шэлдан Лі Глэшаў (нарадзіўся ў 1932 годзе) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1979. Нарадзіўся ў сям’і эмігрантаў зь Беларусі[1].
Аарон Клуг (1926—2018) — брытанскі хімік і біяфізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1982. Нарадзіўся ў Зэльве Гарадзенскай вобласьці[1] ці Жэльве(lt) (Летува).
Джэрам Айзэк Фрыдман (нарадзіўся ў 1930 годзе) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1990. Нарадзіўся ў Чыкага ў сям’і эмігрантаў з Расеі[1].
Шымон Пэрэс (1923—2016) — 9-ы прэзыдэнт Ізраілю (2007—2014), прэм’ер-міністар Ізраілю (1984—1986, 1995—1996), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994. Нарадзіўся ў Вішневе Менскай вобласьці.
Іцхак Рабін (1922—1995) — прэм’ер-міністар Ізраілю (1974—1977, 1994—1995), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1994. Нарадзіўся ў Ерусаліме у сям’і ўкраінца і Розы Коэн з Магілёву.
Марцін Льюіс Пэрл (1927—2014) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1995. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і выхадца з Пружаны Берасьцейскай вобласьці.
Фрэдэрык Райнэс (1918—1998) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1995. Нарадзіўся ў Нью-Джэрзі ў сям’і выхадцаў зь беларускіх земляў[1].
Элан Джэй Гігер (нарадзіўся ў 1936 годзе) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 2000. Нарадзіўся ў Аёве ў сям’і выхадца зь Віцебску[1].
Жарэс Алфёраў (1930—2019) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 2000. Нарадзіўся ў Віцебску.
Сьвятлана Алексіевіч (нарадзілася ў 1948 годзе) — беларуская расейскамоўная пісьменьніца, нарадзілася ў Станіслававе ў сям’і беларуса і ўкраінкі. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015.
Алесь Бяляцкі (нарадзіўся ў 1962 годзе) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца, нарадзіўся ў карэльскім мястэчку Вяртсіля (РСФСР) у беларускай сям’і. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2022.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё Герасіменка, Алесь (24 сьнежня 2009) Нашы нобэлеўскія ляўрэаты. Generation.by. Праверана 3 сьнежня 2015 г.
|