Перайсьці да зьместу

Баявая Ўскалось (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баявая Ўскалось
Вокладка восьмага нумару
Тэматыка беларуская літаратура
Краіна Сьцяг Нямеччыны Заходняя Нямеччына
Сьцяг Канады Канада
Адрас Таронта
Заснавальнік Сяргей Хмара
Выдавец Сяргей Хмара
Галоўны рэдактар Міхась Панькоў
Сяргей Хмара
Дата заснаваньня ліпень 1949 году
Дата закрыцьця 1981 год
Мова беларуская

«Баява́я Ўскало́сь» — беларускі літаратурны ілюстраваны часопіс, які выдаваў на эміграцыі Сяргей Хмара[1] як Ворган Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось». Часопіс выказваўся за адзінства беларускае культуры, незалежна ад месца пражываньня ейных творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, што жылі на эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

Часопіс выдаваўся ў ліпені 1949 — лютым 1950 у Заходняй Нямеччыне, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.

У часопісе Сяргей Хмара часта друкаваў польскіх беларусаў: Віктара Шведа, Уладзімера Гайдука, Сакрата Яновіча, Петруся Макаля, Алеся Барскага й іншых аўтараў[2]. Зь пісьменьнікаў-эмігрантаў у часопісе сустракаліся: Анатоль Самотны[3], Міхась Кавыль[4], Язэп Таўпека[5], Васіль Вір[6] і іншыя.

Усяго было выдадзена 18 нумароў, ніжэй паказаныя гады выпуску некаторых нумароў:

  • № 6 — 1962[7].
  • № 7 — 1962[3].
  • № 8 — 1969[4].
  • № 9 — 1970[4].
  • № 10 — 1970[4][3].
  • № 11 — 1971[4].
  • № 12 — 1972[4][8].
  • № 13 — 1973[9].
  • № 14 — 1974[3]
  • № 15 — 1976[10].
  • № 17 — 1977[11].
  • № 18 — 1981[1].