Перайсьці да зьместу

Язэп Таўпека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Таўпека
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Сьцяг Беларусі Беларуская Самаабарона
Сьцяг Беларусі Беларуская народная партызанка
Род войскаў пяхота, партызаны
Гады службы 1941—1945
Званьне атаман
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна

Язэ́п Таўпе́ка (псэўданім: Я. Таўпа) — камандзір аддзелу Беларускае народнае партызанкі ў 1942—1945 гадох, палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

Паводле адукацыі геоляг. Удзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе 1925—1927 гадоў. Быў сакратаром «Змаганьня» ў Маладэчне. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Напрыклад, 25 жніўня 1929 року быў арыштаваны й месяц прабыў у Лукіскай вязьні ў Вільні. Напярэдадні Нямецка-савецкае вайны вярнуўся ў родныя мясьціны.

Падчас Нямецка-савецкае вайны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 1941 году зарганізаваў партызанскі аддзел, які дзейнічаў паміж Наваградкам, Слонімам і Баранавічамі. У эміграцыі Язэп Таў­пе­ка пісаў:

Зімой 1941 году ў лесе была амаль выключна нашая партызанка, вядома цесна зьвязаная зь вёскай і больш перахоўваючыся ў вёсках, чым у лесе.

Гэтак жа ён пісаў:

Першыя савецкія групкі з акружэнцаў-жаўнераў і перадусім афіцэраў і камуністаў згрупаваліся па ляох адразу, але сустрэўшы агульнае варожае стаўльенне насельніцтва Заходняй Беларусі, яны ўсе накіроўваліся на ўсход, каб прабіцца да сваіх. Мы зь імі сутыкаліся й пасьля размоваў мірна разыходзіліся. Яны прабіваліся да сваіх, мы зноў сядзелі ў лесе на сваёй тэрыторыі. Па-за імі хаваліся ў лесе дробныя групкі з акружэнцаў, па некалькі чалавек-марадзёраў. Гэтыя рабавалі насельніцтва, дамагаліся сала, самагону, забівалі адмаўляючых. Але ў нашых ваколіцах мы іх хутка вычысцілі. Жаўнеры-акружэнцы з большага, не падаліся разам са сваімі афіцэрамі й камуністамі на ўсход, але папрыставалі ў вёсках за работнікаў да сялянскіх сем’яў. Немцы ня толькі гэта дазвалялі, але й звальнялі ваеннапалонных зь лягероў, калі ў лягер прыяжджаў селянін і прасіў… Першыя /савецкія/ дэсантныя групы большага памеру /былі/ выкінутыя ў 1942 годзе, і тады вось яны выдалі загад усім «прымакам», як «ваеннаабавязаным», зьявіцца ў лес пад пагрозай расстрэлу як дэзэрціраў тых, хто не зьявіцца. Немцы, убачыўшы гэтае, загадалі ўсім палонным, хто яшчэ не пайшоў у лес, зьявіцца на зборныя пункты і адправілі ў лягер, каб і яны не пайшлі. Хто ўцалеў, вядома, пабег сам у лес. Але ня ўсе ўліліся і хацелі ўліцца ў савецкую партызанку, многія далучаліся да нашых атрадаў і так паўстаў не адзін мяшаны атрад.

Удзельнік канфэрэнцыі Беларускае народнае партызанкі, сябра «Лавы атаманаў» і кіраўніцтва Беларускае народнай грамады. Пасьля нападу ў 1943 годзе на ягоны аддзел савецкіх дывэрсантаў пачаў адводзіць сваіх партызанаў у Аўгустоўскія лясы. Тамака аддзел Таўпекі дзейнічае да канца 1945 году, пасьля чаго ён выводзіць свой атрад праз Чэхію ў Заходнюю Нямеччыну.

Напрыканцы 1940-х гадоў жыў у Аргентыне, дзе спрабаваў залажыць беларускія патрыятычныя арганізацыі, вольныя ад камуністычнага ўплыву. Пасьля — у ЗША або Канадзе. Сябра Саюзу Былых Удзельнікаў Збройнай Барацьбы за Вызваленьне Беларусі й Фэдэрацыі Вольных Беларускіх Журналістаў. У газэце «Беларускі Голас» друкуе свае ўспаміны й водгукі на публікацыі савецкае прэсы. У часопісе «Баявая Ўскалось» (Таронта) зьмяшчаў свае вершы пад псэўданімам «Я.Таўпа». Таўпека палемізаваў з аўтарамі публікацыяў у пракамуністычнай газэце «Вестник» (Таронта) і «Голас Радзімы», якія альбо зусім адмаўлялі існаваньне «беларускай партызанкі», альбо зьвязвалі яе камандзераў зь нямецкай выведкай.

Пра свой партызанскі рух пісаў:

Нашая партызанка была і сапраўды збройнай самаабаронай народу, як такая ж лягальная самаабарона паўстала пасьля пару гадоў у вёсках з дазволу немцаў, каб бараніцца ад насланых тады масава з Расеі НКВДысцкіх дывэрсантаў, аб’яднаўшых збройным прымусам усіх падонкаў, якія цягаліся па лесе з савецкіх акружэнцаў…

Памёр у пачатку 1990-х гадоў.