Перайсьці да зьместу

Бас Дост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бас Дост
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 траўня 1989(1989-05-31)[1][2] (36 гадоў)
Рост 196 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Эмэн 23 (6)
2008—2010 Гэраклес 61 (17)
2010—2012 Гээрэнвээн 66 (45)
2012—2016 Вольфсбург 85 (36)
2016—2019 Спортынг Лісабон 84 (76)
2019—2021 Айнтрахт Франкфурт 36 (12)
2021—2022 Бруге 45 (21)
2022—2023 Утрэхт 22 (9)
2023—2024 НЭК Нэймэген 8 (3)
Зборныя
2009—2011 Нідэрлянды (да 21)[d] 10 (5)
2015—2018 Нідэрлянды 18 (1)

Бас Дост (па-нідэрляндзку: Bas Dost; нар. 31 траўня 1989 году, Дэвэнтэр, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Бас дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмэн», аднак у 2008 годзе перайшоў у клюб Эрэдывізіі «Гэраклес». Гэтае пагадненьне абышлося для клюбу з Альмэлё ў 300 тысячаў эўра. Дзякуючы добраму сэзону ў новай каманды зьявіліся чуткі пра пераход гульца ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 траўня 2010 году Дост стаў футбалістам «Гээрэнвээну».

У новым клюбе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 сьнежня 2011 году нават забіў усе 5 галоў у браму клюбу «Эксэльсіёр» (0:5)[3]. 1 чэрвеня 2012 году стала вядома пра пераход гульца ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 году супраць «Штутгарту» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 году Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баеру», якая скончылся перамогай «Вольфсбургу» зь лікам 4:5[4].

«Вольфсбург»:

«Спортынг»:

«Бруге»:

  1. ^ а б в Bas Dost // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Bas Dost // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Excelsior 0–5 Heerenveen(недаступная спасылка). ESPN FC
  4. ^ Wolfsburg win thriller at Bayer Leverkusen thanks to Bas Dost’s four-goal haul. The Guardian

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]