Авэрэйсэль
| Авэрэйсэль | |
| Overijssel | |
Сьцяг | |
| Гімн | Aan de rand van Hollands gouwen |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нідэрлянды |
| Статус | Правінцыя |
| Адміністрацыйны цэнтар | Зволе |
| Найбольшы горад | Энсхэдэ |
| каралеўскі камісар | Андрыэс Гэйдэма |
| Насельніцтва (2017) | 1150025 (6-е месца) |
| Шчыльнасьць | 346 чал./км² |
| Канфэсійны склад | Пратэстанты 29% каталікі 26% |
| Плошча | Суша 3325,62 км² Вада 95,24 км² (5-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Авэрэйсэлю | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | OV |
| Код аўтам. нумароў | E |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Авэрэ́йсэль (па-нідэрляндзку: Overijssel, па-ніжненямецку: Oaveriessel) — правінцыя ў цэнтральна-ўсходняй частцы Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі — места Зволе, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца Энсхэдэ. Насельніцтва 1 150 025 жыхароў (на 2017 год).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Авэрэйсэль мяжуе зь Нямеччынай на ўсходзе, Гельдэрляндам на поўдні, Флеваляндам на захадзе, Фрысьляндам і Дрэнтэ на поўначы. Авэрэйсэль складаецца з трох рэгіёнаў: Коп ван Авэрэйсэль (Kop van Overijssel), Салянд (Salland) ды Твэнтэ (Twente).
Найвышэйшым пунктам правінцыі зьяўляецца гара Танкенбэрг (Tankenberg) — 89 м., найніжэйшым — полдэр Мастэнбрук (Mastenbroek Polder) — 2 м. ніжэй за ўзровень мора.
Найважнейшыя рэкі: Эйсэль, Звартэ Ватэр, Авэрэйсэльсэ Вэхт.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1528 годзе назва Авэрэйсэль упершыню была ўжытая ў дачыненьні да сучаснае правінцыі. Назва паходзіць ад лацінскага Transysla/Transisalania, што літаральна значыць "Землі па рацэ Эйсэл", а Over значыць «верхні».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||

