Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне
Выгляд
(Перанакіравана з «БАЗА»)
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) | |
Абрэвіятура | БАЗА |
---|---|
Дата ўтварэньня | 31 ліпеня 1949 (75 гадоў таму) |
Тып | некамэрцыйнае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | захаваньне беларускай культуры |
Месцазнаходжаньне | Нью-Ёрк |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ЗША |
Афіцыйныя мовы | Беларуская, ангельская |
Старшыня | Натальля Федарэнка |
Сайт | http://baza.nyc/ |
Белару́ска-амэрыка́нскае задзіно́чаньне (скарочана БАЗА) — грамадзкае аб’яднаньне беларускай дыяспары ў ЗША, заснаванае ў ліпені 1949 году ў Брукліне (Нью-Ёрк). Старшыня — Натальля Федарэнка.
Заснаванае ў 1949 годзе з ініцыятывы Міколы Гарошкі, Яна Станкевіча, Міколы Дарашэвіча, Янкі Ніхаёнка. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША (Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Кліўлэнд ды Флорыда). Праводзіць сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Выдае газэту «Беларус».
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кангрэс. Склікаецца аднойчы на 2 гады ў траўні. Складаецца з прадстаўнікоў гурткоў. Абсалютнай большасьцю галасоў выбірае старшыню, Управу ў складзе 9 сябраў і Рэвізійную камісію з 3 асобаў. Таксама вызначае заступніка старшыні, сакратара і скарбніка ў складзе Ўправы, якія разам са старшынёй утвараюць Урад.
- Управа. Складаецца з 9 сябраў на чале са старшынёй. Набывае нерухомасьць і прымае новыя гурткі. Зацьвярджае пастановы простай большасьцю галасоў у прысутнасьці 2/3 сябраў.
- Урад. Складаецца са старшыні, яго заступніка, сакратара і скарбніка. Выконвае пастановы Кангрэсу.
- Рэвізійная камісія. Складаецца з 3 сябраў. Штогод правярае грашовую справаздачнасьць Управы[1].
Аддзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 7 чэрвеня 2015 году налічвалася 8 аддзяленьняў:
- горад Нью-Ёрк (гарадзкі раён Бруклін, Атлянтычны праспэкт(en), д. 401
- Гайлэнд-Парк(en), акруга Мідлсэкс(en), штат Нью-Джэрзі (Рачны праезд, д. 9)
- Лос-Анджэлес і Эрвайн, штат Каліфорнія (засн. 17 траўня 1959 г.)
- Чыкага, штат Іліной
- Нью-Гэйвэн, штат Канэктыкут
- Стронгвіл(en), акруга Каяхога(en), штат Агаё (праезд Ўэбстэра, д. 11022)
- Вашынгтон (акруга Калюмбія)
- Маямі-Біч, штат Флорыда[2]
Асноўныя мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- захаваньне і падтрымка беларускай культуры ў ЗША;
- узаемадапамога сяброў арганізацыі;
- інфармаваньне амэрыканскай грамадзкасьці і амэрыканскіх афіцыйных уладаў пра беларусаў у ЗША, пра беларускія культурныя каштоўнасьці, пра гісторыю і сучаснае становішча ў Беларусі;
- падтрымка беларускай нацыянальнай культуры, дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Гарошка (1949—1952)
- Францішак Кушаль (1952—1954)
- Міхась Тулейка (1954—1957)
- Мікола Кунцэвіч (1957—1959)
- Канстанцін Марляк (1959—1963)
- Станіслаў Станкевіч (1963—1965)
- Мікола Гарошка (1965—1967)
- Уладзімер Курыла (1967—1969)
- Вячаслаў Станкевіч (1969—1971)
- Расьціслаў Гарошка (1971—1975)
- Антон Шукелойць (1975—2007)
- Вячаслаў Станкевіч (2007—2011)
- Ганна Сурмач (2011—2017)
- Натальля Федарэнка (2017—)[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Янка Запруднік. Статут БАЗА (Гайлэнд-Парк, 13 лютага 2011 г.) // БАЗА ў Нью-Ёрку, 2015 г. Праверана 14 студзеня 2016 г.
- ^ Аддзелы // Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, 7 чэрвеня 2015 г. Праверана 14 студзеня 2016 г.
- ^ ПРА НАС