Перайсьці да зьместу

Асман III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асман III
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 студзеня 1699(1699-01-02),
Памёр 30 кастрычніка 1757(1757-10-30) (58 гадоў),
Пахаваны
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Бацька Мустафа II[d]
Маці Марыя Шэхсувар Султан[d]

Асма́н III (па-асманску: عثمان ثالث‎‎) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1754 году па 1757 год.

Нарадзіўся 2 студзеня 1699 ў Эдырнскім палацы ў сям’і султану Мустафы II. Паводле традыцыі жыў вязьнем у Канстантынопалі ў палацы Тапкапы пакуль ягоны бацька кіраваў краінай.

Пасьля сьмерці старэйшага брата Махмуда I набыў уладу. Жыцьцё фактычнага зьняволеньня дрэнна адбілася на інтэлекце і характары новага султана імпэрыі, то бок Асман быў дэспатычным кіраўніком і пакутаваў ад комплексу непаўнавартасьці. Ён ненавідзеў музыку і ўсё, што зь ёй было зьвязанае, таму выгнаў усіх музыкаў са свайго палацу. За тры гады панаваньня Асмана ў краіне зьмяніліся сем вялікіх візыраў. Султан быў нецярпімы да хрысьціянаў і габрэяў. Ім загадалі насіць адмысловыя пазнакі на вопратцы. Асман III памёр у 1757 годзе ад наступстваў інсульту. Пахаваны ў магіле каля султану Махмуда I.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]